Чэнстахова
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чэнстахо́ва[2] (польск.: Częstochowa) — горад на правах павета на поўдні Польшчы, на рацэ Варта. Уваходзіць у склад Сілезскага ваяводства, адміністрацыйны цэнтр Чэнстахоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Станам на 2013 год, насельніцтва складае 234 472 чалавек. З 1975 па 1998 гады Чэнстахова была цэнтрам Чэнстахоўскага ваяводства.
У склад Сілезскага ваяводства Чэнстахова ўключана ў 1999 годзе, але гістарычна належыць не да Сілезіі, а да Малой Польшчы, каб падкрэсліць гэту сувязь Чэнстахова ўступіла ў арганізацыю «Асацыяцыя гарадоў і муніцыпалітэтаў Малапольшчы».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Горад знакаміты цудатворнай Чэнстахоўскай іконай Божай Маці, якая захоўваецца з 1382 года ў Яснагорскім манастыры. Абарона Яснагорскага манастыра ў ходзе польска-шведскай вайны XVII стагоддзя апісвае Генрык Сянкевіч у рамане «Патоп».
-
Брама Яснагорскага манастыра
-
Помнік Генрыку Сянкевічу
-
Ратуша (цяпер гарадскі музей)
-
Дом Вялікага князя
-
Купецкі дом
-
Дом Франкэ
-
Царква Чэнстахоўскага абраза Маці Божай
-
Былая царква св. Кірылы і Мяфодзія (цяпер каталіцкая)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Прылуцкі (1910—1993) — польскі каталіцкі святар візантыйскага абраду.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ https://kam-pod.gov.ua/nashe-misto/mista-partneri
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Almanach Częstochowy, Częstochowa 1990—2002. — ISSN 0860-7362
- Częstochowa i jej miejsce w kulturze polskiej, Częstochowa 1990
- Dzieje Częstochowy od zarania do czasów współczesnych, Katowice 1964
- Historyczny atlas Polski, Warszawa 2011 ISBN 978-83-7427-323-7