Чэмпіянат свету па шахматах сярод жанчын 2016
Выгляд
Дзеючая чэмпіёнка | Прэтэндэнтка |
Марыя Музычук (UKR) | Ху Іфань (CHN) |
3 | 6 |
Нарадзілася 21 верасня 1992 23 гады |
Нарадзілася 27 лютага 1994 22 гады |
Пераможца чэмпіянату свету 2015 года |
Пераможца Гран-пры 2013–2014 |
Рэйтынг: 2563 (№4 сярод жанчын)[1] |
Рэйтынг: 2667 (№1 сярод жанчын)[1] |
Чэмпіянат свету па шахматах сярод жанчын 2016 — матч за званне чэмпіёнкі свету па шахматах паміж дзеючай чэмпіёнкай свету Марыяй Музычук з Украіны і прэтэндэнткай на тытул Ху Іфань з Кітая. Запланаваны 10-гульнявы матч праходзіў з 1 па 14 сакавіка 2016 года ў Львове, Украіна.
14 сакавіка Ху стала пераможцай чэмпіянату, атрымаўшы перамогу ў дзявятай партыі і скончыўшы матч. Як і ў двух папярэдніх паядынках паміж шахматысткамі кітаянка выйграла пераканаўча, не прайграўшы ніводнай партыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б March 2016 ratings: Vachier Lagrave is world no. 5 . chessbase.com. Праверана 1 сакавіка 2016.