Чыянграй
Выгляд
| ||||||||||||||||||
Чыянграй[3] (тайск. เชียงราย) — горад у паўночным Тайландзе, сталіца аднайменнай правінцыі. Насельніцтва — 136 тыс. чалавек. У горадзе жывуць таксама малыя народы акха, карэны, лісу, мяа. Чыянграй заснаваў у 1262 кароль Менграй на рацэ Кок на месцы паселішча народнасцяў лава і монаў, доўгі час горад быў сталіцай каралеўства Лана (Краіна мільёна рысавых палёў), якое пазней было заваяванае бірманцамі. За 10 км ад цэнтра горада размешчаны міжнародны аэрапорт.
Зноскі
- ↑ а б http://info.dla.go.th/public/surveyInfo.do?cmd=surveyForm&orgInfoId=4982
- ↑ http://stat.dopa.go.th/stat/statnew/statTDD/views/showDistrictData.php?statType=1&year=57&rcode=57 — Department of Provincial Administration.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тайланда