Чамярыца (род раслін)
Чамярыца (род раслін) | |||||||||||||||
Чамярыца Лабеля (Veratrum lobellianum) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Veratrum L., 1753 | |||||||||||||||
|
Чамярыца[3] (Verátrum) — род раслін сямейства Melanthiaceae.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Чамярыцы — гэта шматгадовыя травы, якія развіваюць кароткае падземнае карэнішча і высокія надземныя сцёблы, акружаныя пры аснаванні похвамі леташняга лісця.
Сцябловае лісце шматлікае, складкавае, эліптычнае, сцеблаабдымнае.
Сцябло заканчваецца мяцёлкавым суквеццем; кветкі зеленаватыя (у Veratrum album), або цёмна-чырвоныя (у Veratrum nigrum); калякветнік шасцілістковы, не ападае, тычынак шэсць, песцік з верхняй трохгнёздавай завяззю і трыма слупкамі — гэтая асаблівасць прымушае некаторых батанікаў адносіць чамярыцу да сямейства Colchicaceae.
Плод — каробачка, насенне пляскатае, крылатае.
Расліна атрутная[4], змяшчае алкалоід вератрын. Veratrum album у Іспаніі доўгі час называлі травой арбалетчыкаў, маючы на ўвазе баявое выкарыстанне атрутнага дзеяння расліны[5].
Біялагічныя асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін жыцця расліны складае каля 50 гадоў, заквітае звычайна на 16-30-ы год жыцця.
Батанічная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Віды і натуральныя гібрыды
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 27 відаў[6], распаўсюджаных ва ўмераных і субтрапічных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. У Расіі сустракаюцца 7 відаў, у тым ліку — Veratrum album, чамярыца Лабеля (Veratrum lobellianum) і Veratrum nigrum.
- Veratrum albiflorum
- Veratrum album
- Veratrum alpestre
- Veratrum anticleoides
- Veratrum californicum
- Veratrum chiengdaoense
- Veratrum dahuricum
- Veratrum dolichopetalum
- Veratrum fimbriatum
- Veratrum formosanum
- Veratrum grandiflorum
- Veratrum insolitum
- Veratrum lobelianum — Чамярыца Лабеля
- Veratrum longibracteatum
- Veratrum maackii
- Veratrum mengtzeanum
- Veratrum micranthum
- Veratrum nigrum
- Veratrum oblongum
- Veratrum oxysepalum
- Veratrum schindleri
- Veratrum shanense
- Veratrum stamineum
- Veratrum taliense
- Veratrum × tonussii
- Veratrum versicolor
- Veratrum viride
Па дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю[7]:
- Helleborus Gueldenst., 1791, ням. illeg.
- Anepsa Raf., 1837
- Acelidanthus Trautv. & C. A. Mey., 1856
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Усе віды чамярыцы ўтрымліваюць алкалоіды.
Карэнішча Veratrum album (лац.: Rhizoma Veratri) ужываецца ў медыцыне для здабывання настойкі чамярыцы (Tinctura Veratri).
У народнай медыцыне чамярыца ўжываецца для прысыпкі ран у жывёлы, ад чэмера, а таксама ад педыкулёзу.
Віды чамярыцы атрутныя для меданосных пчол: ядучы пылок чамярыцы, яны гінуць[8].
Як інсектыцыды могуць прымяняцца такія віды як Veratrum album, Veratrum dahuricum і Veratrum californicum.
Настой карэнішчаў Veratrum nigrum добра загойвае ранкі і раны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Сергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21
- ↑ Ральф Пейн-Голлуэй. Книга арбалетов. История средневекового метательного оружия. — Litres, 2017-09-05. — С. 20. — 413 с. — ISBN 9785457408173.
- ↑ Veratrum (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (11 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 11 верасня 2016.
- ↑ World Checklist of Veratrum. The Royal Botanic Gardens, Kew.
- ↑ Абрикосов, Х. Н. и др. Чемерица // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 396—397. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чамяры́ца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Швец І. У. Чамяры́ца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 312—313. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Род 257. Чемерица — Veratrum // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 10—14. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
- Чемерица // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1989. — С. 711.
- 2. Veratrum — Чемерица // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 341. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чемерица — род Veratrum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Чемерица // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.