Чамбал
Выгляд
Чамбал | |
---|---|
хіндзі चम्बल | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 830 км |
Басейн | каля 135 000 км² |
Расход вады | каля 600 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Vindhya Range[d] |
• Месцазнаходжанне | горы Віндх'я |
• Каардынаты | 22°00′27″ пн. ш. 75°00′31″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Джамна |
• Каардынаты | 26°29′20″ пн. ш. 79°15′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Джамна → Ганг → Бенгальскі заліў |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ча́мбал (хіндзі: चम्बल) — рака ў Індыі, левы прыток ракі Джамна (басейн ракі Ганг).
Даўжыня ракі каля 830 км. Плошча вадазбору каля 135 000 км². Сярэдні расход вады каля 600 м³/с. Улетку расход вады дасягае 20 000 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Дэканскім пласкагор’і, у гарах Віндх’я. Рака перасякае плато Малва. Ніжняе цячэнне на Інда-Гангскай раўніне. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходная на асобных частках.
На рацэ горад Кота. Паблізу ад горада Рампур вадасховішча і ГЭС.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 229, 478. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Чамбал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Chambal River // Encyclopædia Britannica (англ.)