Перайсці да зместу

Цін Уевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цін Уевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 ліпеня 1891(1891-07-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 1955(1955-11-12)[1][2] (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, перакладчык, пісьменнік, пісьменнік-дакументаліст
Мова твораў харвацкая мова
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Цін (Аўгусцін) Уевіч (харв.: Tin Ujević; 5 ліпеня 1891 — 12 снежня 1955) — адзін з найвыбітнейшых харвацкіх паэтаў XX стагоддзя, у творчасці якога адзначаюцца рысы сімвалізму, сюррэалізму і пазнейшых неамадэрнісцкіх плыняў. Яго паэзія высока ацэньваецца таксама ў Сербіі і Босніі і Герцагавіне.

Нарадзіўся ў Вргорацы непадалёк ад Макарскай. Перад Першай сусветнай вайной уваходзіў у лік бунтоўнай інтэлектуальнай моладзі. Рана пачынае друкавацца. У пачатку вайны эмігруе ў Парыж. Найбольш плённы перыяд творчасці Ціна Уевіча прыпадае на час паміж сусветным войнамі (Бялград, Сараева, Спліт, Заграб). З 1940 года жыў толькі ў Заграбе. Вучань Антуна Густава Маташа. Быў вядомы таксама як крытык, эсэіст, фельетаніст, паліглот.

  • Lelek sebra (1920)
  • Kolajna (1926)
  • Dva glavna bogumila (1931)
  • Nedjelja maloljetnih (1931)
  • Auto na korzu (1931)
  • Ojađeno zvono (1936)
  • Ljudi za vratima gostionice (1938)
  • Skalpel kaosa (1938)
  • Žedan kamen na studencu (1954)

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Tin Ujević // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Tin Ujević // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Gradska groblja Zagreb - Tražilica pokojnikaGradska groblja Zagreb. Праверана 20 мая 2024.