Перайсці да зместу

Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі
Ústredňa štátnej bezpečnosti, ÚŠB
Краіна  Славакія
Створана 1 студзеня 1940 года
Распушчана (ператворана) вясна 1945 года
Штаб-кватэра
Кіраўніцтва
Кіраўнік Ёзеф Мішык, Міхал Локшык, Ян Амбра, Петэр Старынскі, Ёзеф Бенюшка, Павал Дэнк

Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (славацк.: Ústredňa štátnej bezpečnosti, ÚŠB) — найвышэйшая паліцыйная ўстанова ў Першай Славацкай Рэспубліцы, якая займалася выведнай дзейнасцю. Заснаваная была 1 студзеня 1940 года і існавала ажно да заняпаду дзяржавы ўвесну 1945 года. Гэтая ўстанова мела свой спіс ды рэестр тайных агентаў, супрацоўнічала з арганізацыямі ГСНП, напрыклад, з Глінкавай гвардыяй і Глінкавай моладдзю, а таксама партыяй карпацкіх немцаў Нямецкай партыяй.

Упраўленне ўзнікла шляхам злучэння чацвёртага аддзялення Міністэрства ўнутраных спраў і выведнага аддзялення паліцыйнага ўпраўлення ў Браціславе як Прэзідыума МУС Славакіі. Прычынай заснавання паслужыла адсутнасць адзінай арганізаванай спецслужбы. Першым кіраўніком Цэнтральнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі стаў Ёзеф Мішык. Увесь дзяржаўна-рэпрэсіўны апарат дзяржавы быў падпарадкаваны выведнай службе: паліцыя, жандармерыя, жупныя і акруговыя ўпраўленні і натарыусы[1]. Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі супрацоўнічала з нямецкім Гестапа. Пасля Славацкага нацыянальнага паўстання Цэнтральнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі ўдзельнічала ў дэпартацыі каля 3595 асоб у нацысцкія канцэнтрацыйныя лагеры[2].

Некаторыя працаўнікі ўпраўлення супрацоўнічалі з антыфашысцкім рухам супраціўленьня.

  1. Baka, I., 2010, Politický systém a režim Slovenskej republiky v rokoch 1939—1940. Vojenský historický ústav, Bratislava, s. 231
  2. Plevza, V. a kolektív, Dejiny Slovenského národného povstania 1944 — 5. zväzok. Bratislava, Nakladateľstvo Pravda 1985, s. 579