Хімічная фізіка
Выгляд
Хімічная фізіка — навука, сумежная з хіміяй і фізікай мікраскапічных з'яў, якая вывучае будову і ператварэнне рэчываў на аснове выкарыстання тэарэтычных і эксперыментальных метадаў квантавай фізікі. Тэарэтычная аснова дысцыпліны — квантавая механіка. Эксперыментальныя метады — спектраскапічныя, рэнтгенаграфічныя, электронаграфічныя, нейтронаграфічныя, мас-спектраскапічныя і інш.
Раздзелы хімічнай фізікі:
- будова электронных абалонак атамаў і фізічная тэорыя перыядычнага закону Мендзялеева;
- квантавая тэорыя валентнасці, хімічных сіл і сіл міжмалекулярнага ўзаемадзеяння;
- будова і якасці малекул, крышталёў, вадкасцей, раствораў;
- элементарныя працэсы ўзаемадзеяння атамаў, малекул і хімічная кінетыка;
- тэорыя рэакцыйнай здольнасці;
- фотахімія;
- плазмахімія;
- тэорыя гарэння і выбухаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Хімічная фізіка ўзнікла ў 1920 — 1930-я гг. у выніку развіцця квантавых уяўленняў пра будову рэчыва.