Хнум
Выгляд
Хнум | |
---|---|
| |
бог вытокаў Ніла | |
Міфалогія | старажытнаегіпецкая |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Нун |
Маці | Нунет |
Жонка | Саціс, Нейт |
Дзеці | Анукет, Ра, Хека |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хнум (стар.-ег. ẖnmw) — старажытнаегіпецкі бог вытокаў Ніла.
Хнум — адзін з багоў, якога шырока шанавалі ўжо ў перыяд Старога царства. Так, імя фараона Хуфу значыла «Хнум абароніць». У пазнейшыя перыяды яго культ часам звязваўся з Ра. Звычайна атаесамляўся з парогамі ракі Ніл. Выяўляўся ў абліччы чалавека з галавой барана, трымаў у руках сімвалы ўлады фараона або гарлач, адкуль лілася вада.
Іерагліфічная выява:
|
Хнум разглядаўся старажытнымі егіпцянамі як адказны за разлівы Ніла і такім чынам — за ўрадлівасць на палетках. Яго лічылі сваім заступнікам ганчары. Паводле міфаў, вылепіў першых людзей з рачной гліны, удзельнічаў у стварэнні сусвету, пры фараоне Джосеры выратаваў Егіпет ад голаду.
Галоўныя месцы шанавання: Элефанціна, Існа.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).