Перайсці да зместу

Херберт Аарон Хаўптман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Херберт Аарон Хаўптман
англ.: Herbert Aaron Hauptman
Дата нараджэння 14 лютага 1917(1917-02-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 2011(2011-10-23)[3][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, хімік, выкладчык універсітэта, крышталограф, філосаф
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джэром Карле і Richard Albert Good[d][9]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Херберт Аарон Хаўптман (англ.: Herbert Aaron Hauptman; 14 лютага 1917, Нью-Ёрк — 23 кастрычніка 2011, Буфала) — амерыканскі матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1985 «за выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур», якую ён падзяліў са сваім шматгадовым калегам Джэромам Карле.

Біяграфія і навуковая праца

[правіць | правіць зыходнік]

Херберт Хаўптман нарадзіўся ў Нью-Ёрку, старэйшым сынам у сям’і імігрантаў з Аўстра-Венгерскай імперыі — друкара Ізраіля Хаўптмана і прадаўшчыцы Леі Розенфельд. Вырас у Бронксе. У 1937 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Сіці-каледжы пры Нью-Ёркскім універсітэце, дзе ён пазнаёміўся з Джэромам Карле, а ў 1939 годзе — ступень магістра па матэматыцы ў Калумбійскім універсітэце. Падчас вайны служыў спачатку ў ваенна-паветраных сілах ЗША ў якасці інструктара па электроніцы, а затым — афіцэра-метэаролага.

З 1947 года ён пачаў працаваць у ваенна-марской навукова-даследчай лабараторыі ў Вашынгтоне, дзе стаў займацца даследаваннем і стварэннем метадаў матэматычнай апрацоўкі дадзеных рэнтгенаструктурнага аналізу. Карле і Хаўптману ўдалося разлічыць фазу рэнтгенаўскага пучка, г. зн. тое, наколькі адхіліўся кожны прамень пры праходжанні праз крышталь. У 1953 годзе Карле і Хаўптман апублікавалі артыкул аб выніках сваёй працы, але матэматычны апарат аказаўся настолькі складаным, што хімікі не змаглі ацаніць магчымасці іх метаду. Толькі праз 15 гадоў жонка Карле, Ізабэла, фізіка-хімік, ужыла метад на практыцы пры аналізе вялікіх малекул. Яе праца пераканала спецыялістаў у галіне крышталаграфіі ў карыснасці і высокай ступені дакладнасці прамога метаду расшыфроўкі структур.

У 1955 годзе Хаўптман абараніў дысертацыю па матэматыцы ў Мэрылендскім універсітэце па рэнтгенаструктурнаму аналізу.

З 1970 года быў намеснікам дырэктара па навуцы медыцынскага фонду Буфала (штат Нью-Ёрк), а з 1972 года стаў віцэ-прэзідэнтам і навуковым дырэктарам гэтага медыцынскага фонду (цяпер Медыцынскі навукова-даследчы інстытут Хаўптман-Вудварда (Hauptman-Woodward Medical Research Institute)).

У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[11].

Зноскі

  1. Herbert Aaron Hauptman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Herbert Aaron Hauptman // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Dr. Herbert Hauptman, Nobel Prize winner, is dead at 94 // The Buffalo NewsBuffalo: 2011. — ISSN 0745-2691
  4. а б в Herbert A. Hauptman // Herbert A. Hauptman
  5. Herbert Hauptman dies at 94; won Nobel Prize in chemistry // Los Angeles TimesEl Segundo: 2011. — ISSN 0458-3035; 2165-1736
  6. How Did Dr. Herbert Hauptman Contribute to Medicine? // Medical Daily — 2011.
  7. NNDB — 2002.
  8. NNDB — 2002.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997.
  10. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=HAUPTMAN,%20Herbert%20A. Праверана 26 сакавіка 2019.
  11. World Scientists' Warning To Humanity (англ.). stanford.edu (18 лістапада 1992). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 1998. Праверана 25 чэрвеня 2019.