Хенамелес
Выгляд
Хенамелес | |||||||||||||||||||
Хенамелес японскі (Chaenomeles japonica) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Chaenomeles Lindl., nom. cons. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Хенамелес[1] (Chaenomeles) — род кветкавых раслін сямейства ружакветных.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападныя ці паўвечназялёныя кусты або невялікія дрэвы вышынёй 1-6 метраў, звычайна калючыя. Скурыстае лісце чаргаванае, простае, пілаватае ці гародчатае па краі. Кветкі адзіночныя або ў пакарочаных гронках, буйныя (дыяметрам 3-5 см), чырвоныя, ружовыя, белыя, раскрываюцца перад ці адначасова з распусканнем лісця. Плод — яблыкападобны, ядомы.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]4 віды. Пашыраны ў Кітаі і Японіі. На Беларусі інтрадукаваны хенамелес японскі, або айва японская (Chaenomeles japonica), таксама вядомая пад сінанімічнай назвай хенамелес Маўлея, або айва нізкая[2].
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце і плады айвы японскай маюць вітамін С. Пладовыя, дэкаратыўныя расліны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Хенамелес: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)