Хвоя чорная
Хвоя чорная | ||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Pinus nigra J.F.Arnold, 1785 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
Хвоя чорная[1], Хвоя чорная аўстрыйская, Хвоя аўстрыйская[2] (Pinus nigra) — хваёвае дрэва; біялагічны від роду Хвоя (Pinus) сямейства Хваёвыя (Pinaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Дрэва вышынёй 20—55 м, з пірамідальнай у маладых і парасонападобнай кронай у старых дрэў. Галіны на канцы больш ці менш узыходзячыя. Аднагадовыя парасткі шэра-бурыя. Кара чорна-шэрая, глыбокабарозная. Узрост дрэў можа дасягаць 600—800 гадоў.
Ігліца даўжынёй 8—14 см, шырынёй 1,6—1,8 мм, цёмна-зялёная, слаба бліскучая або матавая, па дзве штукі ў пучку, цвёрдая, завостраная, прамая ці некалькі сагнутая, нярэдка скручаная.
Шышкі яйкападобныя або некалькі падоўжаныя, даўжынёй 5—7,5 см, шырынёй 2—3,5 см, жоўта-карычневыя, бліскуча-шэра-бурыя, на кароткіх хвосціках, размешчаны на галінах гарызантальна, раскрываюцца на трэці год. Насенне падоўжана- яйкападобнае, даўжынёй 4—6 мм, шэрае, дробна-плямістае.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Арэал, па большай частцы, знаходзіцца ў паўночным Міжземнамор'і, ёсць некалькі раёнаў у Марока і Алжыры.
Расце ў гарах, у асноўным на вапнавых глебах, радзей на прадуктах разбурэння магматычных парод. Падымаецца ў горы да вышыні ў 1400—1500 метраў.
Лепш за ўсё расце на адкрытых, сонечных месцах, але можа пераносіць бакавое ацяненне. Расліна ветра- і засухаўстойлівая.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Вельмі дэкаратыўная і перспектыўная парода з-за ўстойлівасці ва ўмовах горада. Дзякуючы густому ахваенню і цёмнай афарбоўцы ствала стварае больш цяністыя насаджэнні, чым хвоя звычайная. Прыдатная для крайняга захаду, поўдня стэпавай зоны Паўночнага Каўказа.
Зоны марозаўстойлівасці: ад 5b да больш цёплых.
Кара и шышка хвоі чорнай
|
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Віды, па адных дадзеных, падзелены на два падвіды з трыма разнавіднасцямі у кожным:
Pinus nigra subsp. nigra — усходняя разнавіднасць
- 1a Pinus nigra subsp. nigra var. nigra
- 1b Pinus nigra subsp. nigra var. pallasiana
- 1c Pinus nigra subsp. nigra var. caramanica
Pinus nigra subsp. salzmannii — заходняя разнавіднасць
- 2a Pinus nigra subsp. salzmannii var. salzmannii
- 2b Pinus nigra subsp. salzmannii var. corsicana
- 2c Pinus nigra subsp. salzmannii var. mauretanica
Па іншых — вылучаюць пяць падвідаў:
- Pinus nigra subsp. nigra
- Pinus nigra subsp. laricio Maire
- syn. Pinus laricio Poir.
- Pinus nigra subsp. mauretanica (Maire&Peyerimh.) Heywood
- Pinus nigra subsp. pallasiana (Lamb. Holmboe) — Хвоя крымская[3]
- syn. Pinus pallasiana Lamb.
- syn. Pinus taurica (Loudon) Steud.
- Pinus nigra subsp. salzmannii (Dunal) Franco
- syn. Pinus pyrenaica Lapeyr.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. у крыніцы пад назвай Pinus austriaca Höss
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Pinus pallasiana Lamb.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сосна чёрная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Pinus nigra J. F. Arnold // ИАС «ООПТ России» (руск.)