Харальд Тамер
Харальд Тамер | |
---|---|
эст.: Harald Tammer | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзіўся |
9 студзеня 1899[1] |
Памёр |
6 чэрвеня 1942[1] (43 гады) |
Грамадзянства | Эстонія |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харальд Тамер (эст.: Harald Tammer; 9 студзеня 1899, Талін, Расійская імперыя — 6 чэрвеня 1942) — эстонскі журналіст і цяжкаатлет, чэмпіён свету і прызёр Алімпійскіх гульняў у Парыжы (1924).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Харальд Тамер нарадзіўся 9 студзеня 1899 года ў Таліне, Расійская імперыя. У 1916 годзе стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Расіі ў штурханні ядра, і бронзавым — у кіданні дыска і кіданні молата.
Падчас Першай сусветнай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт, пазней удзельнічаў у вайне за незалежнасць Эстоніі.
У 1920 годзе быў сцяганосцам эстонскай зборнай на Алімпійскіх гульнях у Антверпене, і заняў 6-е месца ў штурханні ядра. Потым захапіўся цяжкай атлетыкай, і ў 1922 годзе заваяваў залаты медаль чэмпіянату свету. У 1924 годзе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы Харальд Тамер заваяваў бронзавы медаль у цяжкай атлетыцы, а ў штурханні ядра стаў 12-м.
У 1921—1928 гадах Харальд Тамер быў рэдактарам «Eesti Spordileht», у 1933—1940 — «Eesti Päevaleht», у 1940 рэдагаваў часопіс «Revue Baltique».
У лютым 1941 года Харальд Тамер быў арыштаваны НКУС, і праз паўтара гады памёр 6 чэрвеня 1942 года ва Унжанскім лагеры ў раёне чыгуначнай станцыі Сухабязводнае каля горада Сямёнаў Горкаўскай вобласці.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Харальд Тамер — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)