Перайсці да зместу

Філіп дэ Валуа (герцаг Арлеанскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп дэ Валуа
фр.: Philippe d'Orléans
Нараджэнне 1 ліпеня 1336
Смерць 1 верасня 1375 (39 гадоў)
Месца пахавання
Род Валуа
Бацька Філіп VI Валуа[1]
Маці Жанна Бургундская[1]
Жонка Blanche of France, Duchess of Orléans[d][2]
Дзеці Louis d'Orléans[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп дэ Валуа (Філіп Арлеанскі) (фр.: Philippe d'Orléans, 1 ліпеня 1336, Венсен — 1 верасня 1376, Арлеан) — першы герцаг Арлеанскі з 1344 года, герцаг Турэньскі з 1360 года, граф дэ Валуа з 1344 года, граф дэ Бамон-ле-Рожы з 1345 года, чацвёрты сын караля Францыі Філіпа VI Валуа і Жанны Бургундскай. Малодшы брат французскага караля Жана II Добрага.

У 1344 годзе 8-гадовы Філіп быў прызначаны сваім бацькам, каралём Францыі Філіпам VI Валуа, першым герцагам Арлеанскім. Акрамя гэтага, насіў тытулы герцага дэ Турэнь, графа дэ Валуа і дэ Бамон-ле-Ражэ.

19 верасня 1356 года герцаг Філіп Арлеанскі ўдзельнічаў у знакамітай бітве з англічанамі пры Пуацье, дзе камандаваў другой лініяй французскай арміі. Пасля разгрому свайго атрада атуліўся за атрадамі трэцяй лініі, якой камандаваў кароль Францыі Жан Добры. Удзельнічаў у паседжаннях Генеральных штатаў, пакуль кароль знаходзіўся ў палоне ў Англіі.

1 верасня 1376 года 40-гадовы герцаг Філіп Арлеанскі сканаў у Арлеане. Яго ўладанні перайшлі да французскай кароны.

18 студзеня 1345 года 8-гадовы Філіп Арлеанскі ажаніўся з 16-гадовай Бланцы Французскай (1 красавіка 1328 — 8 студзеня 1392), графіні дэ Бамон-ле-Ражэ, малодшай (трэцяй) дачкі караля Францыі Карла IV Прыгожага і Жанны д’Эўро. Законных дзяцей не пакінуў.

Пазашлюбны сын — Луі (пам. 27 сакавіка 1397), бастард Арлеанскі, біскуп Пуацье і Бавэ.

Зноскі

  1. а б Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Устинов В. Г. Столетняя война и Войны Роз. — М.: АСТ: Астрель, Хранитель, 2007. — С. 453. — (Историческая библиотека). — 1500 экз. — ISBN 978-5-17-042765-9