Перайсці да зместу

Форн’ёт (спадарожнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Форн’ёт
спадарожнік Сатурна
Першаадкрывальнік Скот Шэпард, Дэвід Джуіт, Джэн Кліна[d] і Brian G. Marsden[d]
Дата адкрыцця 12 снежня 2004
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 23 608 938 км
Эксцэнтрысітэт 0,206
Перыяд абарачэння −1 490,9 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Атмасфера няма

Форн'ёт (анг. Fornjot) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Форн'ёта, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XLII.

Гісторыя адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Форн'ёт быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 8. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.