Флінт (востраў)
Флінт | |
---|---|
англ. Flint | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 3 км² |
Найвышэйшы пункт | 6,7 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
11°25′48″ пд. ш. 151°49′09,12″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Лайн |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Флінт (англ.: Flint) — востраў у Паўднёвай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 3 км². Незаселены.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў мае каралавае паходжанне. Выцягнуты з поўначы на поўдзень. Шырыня не перавышае 900 м. Найвышэйшы пункт — 6,7 м. Узбярэжжа атачае каралавы рыф. Сталых вадацёкаў няма.
У мінулым быў пакрыты эндэмічным лесам, які ў 1880-ых гг. быў заменены на плантацыі какосавай пальмы.
Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, яшчаркамі, казуркамі, крабамі, пацукамі. Добра захаваўся прыродны свет каралавага рыфу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты ў пач. XIX ст. У 1856 г. фармальна абвешчаны тэрыторыяй ЗША. Меркавалася, што амерыканскія кампаніі пачнуць здабываць на востраве гуана, але ў 1875—1880 гг. амерыканскіх здабытчыкаў апярэдзіла брытанская кампанія. У 1881 г. былі створаныя какосавыя плантацыі. Здабыча копры працягвалася да 1912 г. У 1908 г. амерыканскімі даследчыкамі на востраве вяліся астранамічныя назіранні.
У 1892 г. уключаны ў склад брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У 1979 г. стаў часткай незалежнай дзяржавы Кірыбаці.