Перайсці да зместу

Ферэнц Дзьюрчань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ферэнц Дзюрчань
Gyurcsány Ferenc
6-ы прэм'ер-міністр Рэспублікі Венгрыі Феэрнц Дзьюрчань
6-ы прэм'ер-міністр Рэспублікі Венгрыі Феэрнц Дзьюрчань
Сцяг6-ы Прэм'ер-міністр Венгрыі
29 верасня 2004 - 14 красавіка 2009
Прэзідэнт Ферэнц Мадл (2004-2005)
Ласла Шоям (з 2005)
Папярэднік Петэр Медзьешы
Пераемнік Гордан Байнаі

Нараджэнне 4 чэрвеня 1961(1961-06-04) (63 гады)
Жонка Klára Dobrev[d][1]
Нацыянальнасць венгр
Партыя
Адукацыя
Прафесія Педагог, эканаміст, прадпрымальнік, палітык
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фе́рэнц Дзью́рчань (Дзю́рчань) (венг.: Gyurcsány Ferenc; 4 чэрвеня 1961, Папа, заходняя Венгрыя) — буйны венгерскі прадпрымальнік, палітычны і дзяржаўны дзеяч. З 29 верасня 2004 па 14 красавіка 2009 прэм'ер-міністр Венгрыі. Лідар Венгерскай сацыялістычнай партыі. 21 сакавіка 2009 года абвясціў аб сваім сыходзе з пасады прэм’ер-міністра[3]

Вучыўся на педагога, потым атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Януса Паноніўса (Janus Pannonius university, горад Печ).

Палітычную кар’еру пачаў у Асацыяцыі маладых спецыялістаў, а з 1990 года перайшоў з палітыкі ў бізнес, заснаваў шэраг кампаній, самая буйная з якіх — «Альтус», і заняў 50 месца ў рэйтынге самых багатых людзей Венгрыі.

У 2002 вярнуўся ў палітыку ў якасці галоўнага стратэгічнага саветніка Петэра Медьешы, папярэдняга прэм’ер-міністра Венгрыіі. Потым у 2003 стаў міністрам па справах спорту, дзяцей і моладзі.

Прэм’ер-міністр

[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ер-міністр Венгрыі з 29 верасня 2004 года.

За некалькі месяцаў да гэтага адбылося далучэнне Венгрыі да Еўрасаюза. Эканамічнае становішча ў краіне ўжо тады было значна напружаным, што было звязана са значным ростам дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту.

У праграме новага ўрада ўпор рабіўся на ўмацаванне прынцыпа размеркавнання дзяржаўных сродкаў, стварэнне роўных магчымасцей для ўсіх сацыяльных груп. Новы ўрад таксама быў намераны актывізаваць удзел Венгрыі ў дзейнасці ЕС і выканаць да 2008 года ўсе патрабаванні Еўрасаюза, звязаныя з пераходам на еўра. Гэта запатрабавала прыняцця шэрага непапулярных захадаў і строгай эканоміі дзяжбюджэту.

18 верасня 2006 года ў венгерскай сталіцы пачаліся хваляванні — пратэстуючыя нападалі на дзяржаўныя ўстановы, падпальвалі аўтамабілі, нападалі на паліцыю, абвінавачваючы прэм’ер-міністра ў тым, што, як стала вядома з уцечак у СМІ, ён хлусіў выбаршчыкам, прыўкрашваючы эканамічнае становішча ў краіне.

У першы ж дзень вулічных хваляванняў Дзьюрчань абвясціў: «Я застаюся і буду выконваць сваю працу. Я сур’ёзна настроены на рэалізацыю сваёй праграмы… Разумею ўсю крытыку ў свой адрас, але трэба адрозніваць здаровую крытыку ад простага вандалізму. Калі дзве-тры тысячы людзей не разумеюць, што можна рабіць. а чаго нельга, гета не з’яўляецца падставай для таго, каб парушаць мір і пакой у краіне».

Антыўрадавыя выступленні працягваліся два тыдні.

1 кастрычніка 2006 года ў Венгрыі адбыліся мясцовыя выбары, на якіх правячая партыйная кааліцыя пацярпела поўнае паражэнне. Правая апазіцыя на чале з партыяй «Фідэс» атрымала большасць у абласных сабраннях як мінімум у 18 з 19 акруг і пасады мэраў не менш чым у 19 з 23 буйнейшых гарадоў краіны.

У той жа дзень прэзідэнт Венгрыі Ласла Шойом заклікаў Дзьюрчаня адправіць урад у адстаўку. Шойом крытыкаваў прэм’ер-міністра за выкарыстанне «недапушчальных метадаў палітычнай барацьбы, якія падрываюць давер да венгерскай дэмакратыі», і «маральны крызіс», у якім краіна апынулася з-за яго. Прэзідэнт заклікаў дэпутатаў вынесці ураду вотум недаверу.

Партнёры па ўрадавай кааліцыі — сацыялісты і свабодныя дэмакраты, якія мелі ў парламенце надзейную большасць, адхілілі ўмяшальніцтва прэзідэнта, які згодна з канстытуцыяй выконвае толькі цырыманіяльныя функцыі. А Ферэнц Дзьюрчань зноў абвясціў, што ў адстаўку не сыдзе і працягне рэформы, якія прадугледжваюць бюджэтную эканомію.

Выступленне прэзідэнта прывяло да аднаўлення акцый пратэста ў сталіцы. Ужо ў ноч на 2 кастрычніка дзясяткі тысяч жыхароў Будапешта зноў выйшлі да будынка парламета, заклікаючы да адстаўкі ўрада. рэперкусіі назіраліся на працягу кастрычніка, і наступнай вясной, гэта значыць у гадавіны падзей 1956 года і венгерскай рэвалюцыі 1848 года, але з лета 2007 пазіцыі кабінета значна ўмацаваліся.

12 сакавіка 2009 года Дзьюрчань абвясціў аб сваім сыходзе з пасады прэм’ер-міністра. Яго пераемнікам на партыйным сходзе, які адбыўся 5 красавіка 2009 года, быў абраны Гордан Байнаі

Зноскі