Ферэкід
Выгляд
Ферэкід | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 580 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 499 да н.э. |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, міфограф |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ферэкід Сіраскі (стар.-грэч.: Φερεκύδης, 584/583 — 499/98 да н.э., востраў Сірас) — старажытнагрэчаскі касмолаг, сучаснік Анаксімандра, настаўнік Піфагора. Такія аўтары, як Клімент Александрыйскі і Філон Біблскі, сцвярджаюць, што «Ферэкід не атрымліваў навучанняў у філасофіі ні ад якога настаўніка, але набыў свае веды з тайных кніг фінікійцаў». Ферэкід лічыцца першым грэчаскім празаікам. Напісаў «Тэагонію» і «Касмагонію». Высоўваў вучэнне пра ператварэнні душ, дзе адрозніваў тры элементы: агонь, паветра, ваду. Прызнаваў вечнасць пачатковай троіцы багоў: Заса (Зеўса, гэта значыць эфір), Хтоніі (хаос, падземныя глыбіні) і Хронаса (час). Магчыма, галоўная заслуга Ферэкіда — у тым, што ён першым стаў тлумачыць міфалогію алегарычна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фрагменты ранних греческих философов. Часть 1. — М.: Наука, 1989