Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда
Пратэктарат | |||||
Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: Federation of Rhodesia and Nyasaland | |||||
|
|||||
Гімн: «God Save the Queen» («Божа, беражы Каралеву») | |||||
1953 — 1963
|
|||||
Сталіца | Солсберы | ||||
Мова(ы) | англійская | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка | фунт | ||||
Плошча | 1 261 674 км² | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія, федэрацыя | ||||
Дынастыя | Віндзорская | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Каралева | |||||
• 1953—1963 | Лізавета II | ||||
Прэм’ер-міністр | |||||
• 1953—1956 | Годфры Марцін Хагінс | ||||
• 1956—1963 | Рой Веленскі | ||||
Гісторыя | |||||
• 1 жніўня 1953 | Створана | ||||
• 1 студзеня 1963 | Ліквідавана | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда (англ.: Federation of Rhodesia and Nyasaland), таксама вядомая як Цэнтральна-Афрыканская федэрацыя, скар. ЦАФ (англ.: Central African Federation, скар. CAF) — напалову незалежная дзяржава (брытанскі пратэктарат) на поўдні Афрыкі, якая існавала ў перыяд з 1 жніўня 1953 года па 31 снежня 1963 года. Федэрацыя была ўтворана з самакіраванай (з 1923 года) калоніі Паўднёвая Радэзія (суч. Зімбабвэ) і пратэктаратаў Паўночная Радэзія (суч. Замбія) і Ньясаленда (суч. Малаві). З’яўлялася ўладаннем брытанскай кароны, не будучы ні калоніяй, ні дамініёнам, хоць як і ў дамініёнаў, улада брытанскай кароны была прадстаўлена генерал-губернатарам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Федэрацыя была створаная 1 жніўня 1953 года як сярэдні шлях паміж новымі незалежнымі сацыялістычнымі афрыканскімі дзяржавамі і краінамі, дзе ўся ўлада належала белым пасяленцам (ПАР, Анголай, Мазамбікам). Яна была задумана як трывалае ўтварэнне, але распалася з-за невырашальных канфліктаў паміж афрыканскімі нацыяналістамі і белай меншасцю.
У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў большасць краін свету разглядала адыход ад каланіялізму як адну з формаў мадэрнізацыі. Вялікабрытанія падвяргалася ціску як з боку ААН, так і з боку Арганізацыі афрыканскага адзінства. Федэрацыя афіцыйна спыніла сваё існаванне 31 снежня 1963 года, калі Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі ў якасці новай дзяржавы Замбія, а Ньясаленд атрымаў незалежнасць як новая дзяржава Малаві. Паўднёвая Радэзія стала незалежнай дзяржавай Радэзія, у цяперашні час — Зімбабвэ.
Унутраныя супярэчнасці
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ да стварэння Федэрацыі было ясна, што Паўднёвая Радэзія будзе дамінуючай тэрыторыяй у эканамічных, выбарчых і ваенных адносінах. Вырашальнымі фактарамі як у стварэнні, так і роспуску Федэрацыі была значная розніца паміж колькасцю афрыканскага і еўрапейскага насельніцтва, і значная колькасць еўрапейцаў у Паўднёвай Радэзіі, у параўнанні з паўночнымі пратэктаратамі. Гэта суправаджалася ростам колькасці еўрапейскіх пасяленцаў у Паўднёвай Радэзіі (у пераважнай большасці — брытанскіх мігрантаў), у адрозненне ад паўночных пратэктаратаў. Ад гэтага ў значнай ступені залежалі будучыя падзеі ў Федэрацыі. У 1939 годзе ў Паўднёвай Радэзіі пражывала каля 60 000 еўрапейцаў; незадоўга да стварэння Федэрацыі іх налічвалася прыкладна 135 000; да таго часу, калі Федэрацыя была распушчаная іх колькасць дасягала 223 000. Ньясаленд паказаў найменшы прырост еўрапейскага і найбольшы прырост афрыканскага насельніцтва. Палітычным лідарам еўрапейскага насельніцтва ў Федэрацыі быў Годфры Марцін Хагінс, 1-ы віконт Малверн, прэм’ер-міністр ЦАФ першыя тры гады яе існавання, да гэтага былы на працягу 23-х гадоў прэм’ер-міністрам Паўднёвай Радэзіі.
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Генерал-губернатары
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін паўнамоцтваў | Генерал-губернатар[1] |
---|---|
4 верасня 1953 — 24 студзеня 1957 | Джон Левялін |
24 студзеня 1957 — люты 1957 | Роберт Кларксан Трэдголд (в.а.) |
люты 1957 — 8 кастрычніка 1957 | Уільям Мёрфы (в.а.) |
8 кастрычніка 1957 — май 1963 | Саймон Рамсей |
май 1963 — 31 снежня 1963 | Хамфры Гібс |
Прэм’ер-міністры
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін паўнамоцтваў | Прэм’ер-міністр[1] |
---|---|
7 верасня 1953 — 2 лістапада 1956 | Годфры Марцін Хагінс |
2 лістапада 1956 — 31 снежня 1963 | Рой Веленскі |
Зноскі
- ↑ а б Ben Cahoon, WorldStatesmen.org. Federation of Rhodesia and Nyasaland . Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012.