Перайсці да зместу

Уільям Эці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Эці
англ.: William Etty
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 10 сакавіка 1787(1787-03-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1849(1849-11-13)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Matthew Etty[d][4]
Маці Esther Calverley[d][4]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Эці (англ.: William Etty; 10 сакавіка 1787, Ёрк — 13 лістапада 1849, там жа) — англійскі жывапісец і малявальшчык, акадэмік Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Лондане (з 1828; асацыяваны член з 1824), акадэмік Венецыянскай акадэміі прыгожых мастацтваў (з 1823). Вядучы прадстаўнік акадэмічнай школы першай паловы XIX стагоддзі, вядомы гістарычнымі карцінамі з актыўным выкарыстаннем аголенай натуры; таксама паспяхова працаваў у жанрах партрэта, бытавой сцэны і нацюрморта.

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і млынара, з ранняга дзяцінства праявіў цікавасць да жывапісу. У адпаведнасці з пажаданнямі бацькі, Эці на працягу 7 гадоў навучаўся ў гравёра ў Хале. Эці пачаў сваё навучанне, ствараючы накіды пейзажаў, капіюючы розныя выявы, малюнкі друкаваных выданняў і іншае. У 1806 г. па запрашэнні дзядзькі, які падтрымліваў яго імкненне вывучаць жывапіс, прыехаў у Лондан, а ў 1807 г. паступіў у Каралеўскую акадэмію мастацтваў, дзе яго настаўнікам стаў Генрых Фюслі.

Вялікі ўплыў на Уільяма Эці ў тыя гады аказаў мастак Томас Лоўрэнс, у доме якога Эці жыў падчас вучобы ў Лондане.

У 1816 годзе Эці ненадоўга наведаў Парыж і Фларэнцыю. У 1820 г. яго «Шукальнікі каралаў», паказаныя ў Каралеўскай Акадэміі, прыцягнулі вялікую ўвагу. Яшчэ большы поспех быў у карціны «Прыбыццё Клеапатры ў Кілікію», паказанай у наступным годзе.

У 1822 ён адправіўся ў Італію, дзе большую частку часу правёў у Венецыі, вывучаючы старых венецыянскіх майстроў (такіх як Тыцыян, Тынтарэта, Веранезэ).

У 1840 і ў 1841 Эці здзейсніў паломніцтва ў Нідэрланды для вывучэння карцін галандскіх мастакоў, у тым ліку і Рубенса ў цэрквах і грамадскіх галерэях гэтай краіны.

Зноскі