Усход (касмічныя караблі)
Выгляд
Усход — серыя савецкіх касмічных караблёў, прызначаных для палётаў па калязямной арбіце. Ствараліся пад кіраўніцтвам канструктара Сяргея Паўлавіча Каралёва з 1958 па 1963 год.
Першы пілатуемы «Усход», запуск якога адбыўся 12 красавіка 1961 года (Усход-1), стаў адначасова і першым у свеце касмічным апаратам, які падняў чалавека ў касмічную прастору. Сёння гэты дзень (12 красавіка) адзначаецца ў Беларусі, Расіі і ў іншых краінах свету як Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі.
Калі першы «Усход», пілатуемы Юрыем Гагарыным, здзейсніў толькі адзін віток вакол Зямлі, абляцеўшы планету за 108 хвілін, то палёт карабля «Усход-5» з касманаўтам Валерыем Быкоўскім працягваўся ўжо каля 5 сутак. За гэты час карабель і касманаўт 81 раз абагнулі Зямлю.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Усход» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 272—273. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усход (касмічныя караблі)