Перайсці да зместу

Урмас Паэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урмас Паэт
эст.: Urmas Paet
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 3 лістапада 2014
Папярэднік Андрус Ансіп
міністр культуры Эстоніі[d]
10 красавіка 2003 — 12 красавіка 2005
Папярэднік Сігнэ Ківі
міністр замежных спраў Эстоніі[d]
13 красавіка 2005 — 3 лістапада 2014
Папярэднік Рэйн Ланг
Пераемнік Кейт Пентус-Розіманус
дэпутат Рыйгікогу[d]
30 сакавіка 2015 — 27 сакавіка 2015
дэпутат Рыйгікогу[d]
27 сакавіка 2011 — 5 красавіка 2011
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 2 ліпеня 2019
дэпутат Рыйгікогу[d]
27 сакавіка 2007 — 4 красавіка 2007
Пераемнік Raivo Järvi[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 16 ліпеня 2024

Нараджэнне 20 красавіка 1974(1974-04-20)[1] (50 гадоў)
Жонка Tiina Paet[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of the National Coat of Arms, 3rd Class Order of the Three Stars, 2nd Class Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі
Сайт urmaspaet.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Урмас Паэт (эст.: Urmas Paet; нар. 20 красавіка 1974, Талін) — эстонскі палітык. Сябра эстонскай Партыі рэформаў. Дэпутат Еўрапейскага парламента з 2014 года. Міністр замежных спраў Эстоніі (2005—2014).

Скончыў Тартускі ўніверсітэт у 1996 годзе, атрымаўшы ступень бакалаўра па спецыяльнасці «паліталогія», у тым жа годзе прайшоў курс магістратуры па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» ва ўніверсітэце ў Осла. Першы час працаваў журналістам на Эстонскім радыё і ў рэдакцыі навінаў газеты «Postimees». З 1999 па 2003 год працаваў старэйшынай часткі горада Нымэ ў Таліне, тады ж ён далучыўся да Партыі Рэформаў і стаў прафесійным кансультантам.

У красавіку 2003 года, калі ўрад Юхана Партса прыступіў да выканання сваіх абавязкаў, Паэт стаў міністрам культуры Эстоніі. Ён заставаўся на гэтай пасадзе да красавіка 2005 года, калі ўрад пайшоў у адстаўку. З красавіка 2005 года, калі кабінет Андруса Ансіпа прыступіў да выканання сваіх абавязкаў, ён стаў міністрам замежных спраў Эстоніі.

Па выніках выбараў 2014 года абраны дэпутатам Еўрапейскага парламента ад Партыі рэформаў. Пераабраны на выбарах 2019 года.

Па выніках парламенцкіх выбараў 2023 года абраны дэпутатам Рыйгікогу XV склікання, але адмовіўся ад мандата, каб застацца дэпутатам Еўрапейскага парламента. Яго месца заняў Ээра Мерылінд.

Ён з’яўляецца паліглотам — гаворыць на эстонскай, англійскай, рускай, нямецкай і фінскай мовах.