Упсальская астранамічная абсерваторыя
Упсальская астранамічная абсерваторыя — астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў 1741 годзе ў горадзе Упсала, Упсала (лен), Швецыя. Належыць Упсальскаму ўніверсітэту. З'яўляецца найстарэйшай астранамічнай абсерваторыяй у Швецыі.
Кіраўнікі абсерваторыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1741 - 1744 - Андэрс Цэльсій - заснавальнік абсерваторыі
- 1843 - 1874 - Андрэс Ёнас Ангстрэм
- 1959 г. - 19?? -Эрык Бертыль Хольмберг
Гісторыя абсерваторыі
[правіць | правіць зыходнік]Абсерваторыя была заснавана ў 1741 годзе пры Упсальскім універсітэце. У 18 стагоддзі ў абсерваторыі працаваў Андэрс Цэльсій і ён пабудаваў першы астранамічны павільён ў 1741 годзе. Цэльсій змог угаварыць універсітэцкую кансісторыю купіць вялікі каменны сярэднявечны дом у Цэнтральнай Упсале. На даху гэтага будынка была зроблена астранамічная абсерваторыя. Цэльсій жыў і працаваў у гэтым будынку. Абсерваторыя выкарыстоўвалася да пабудовы новай абсерваторыі ў 1853 годзе. У 2000 годзе абсерваторыя была аб'яднаная з Інстытутам касмічнай фізікі для фарміравання Кафедры астраноміі і фізікі космасу і пераехала ў Ангстрэм лабараторыі. З 1948 па 2004 філіялам Упсальскай абсерваторыі з'яўлялася Абсерваторыя Квістаберг.
Інструменты абсерваторыі
[правіць | правіць зыходнік]- 9-цалевы рэфрактар (D = 24.4 cm, f = 4.33 m) — першы буйны астранамічны інструмент абсерваторыі (1860)
- Двайны рэфрактар: візуальная труба (D = 36 cm) і фатаграфічная (D = 33 cm), абедзве мелі фокус (f/15) (1892 год) — «Старая абсерваторыя»
- Трайны астрограф Цэйс (D = 15 cm, D = 15 cm і D = 16 cm; F = 1.5м) (1914)
- 40.6-см Касегрэна + ПЗС-камера
- Мерыдыянны інструмент Рэпсольда (1881 год)