Універсітэт Паўла Ёзафа Шафарыка
Універсітэт імя Паўла Ёзафа Шафарыка ў Кошыцах | |
---|---|
Univerzita Pavla Jozefa Šafárika v Košiciach | |
| |
Арыгінальная назва | Univerzita Pavla Jozefa Šafárika v Košiciach |
Заснаваны | 1959 |
Тып | грамадскі |
Рэктар | Ладзіслаў Мірасай |
Студэнты | 5700 |
Краіна | Славакія |
Размяшчэнне | Кошыцы |
Сайт | www.upjs.sk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэ́т імя́ Па́ўла Ё́зафа Ша́фарыка ў Ко́шыцах — вышэйшая навучальная ўстанова Славакіі. Знаходзіцца ў Кошыцах. Заснаваны ў 1959 годзе і носіць імя славацкага паэта, філолага і гісторыка XIX стагоддзя Паўла Ёзафа Шафарыка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 1959 годзе шляхам злучэння медыцынскага факультэта ўніверсітэту Коменскага ў Браціславе і філасофскага факультэта Вышэйшай педагагічнай школы ў Прэшаве. Уважаецца пераемнікам езуіцкага Кошыцкага ўніверсітэта.
У 1963 годзе ў склад універсітэту быў перададзены прыродазнаўчы факультэт. У 1964 да іх дадаўся педагагічны з Прэшава, а ў 1973 — і юрыдычны факультэт у Кошыцах.
У 1990 годзе ў склад універсітэта былі ўключаны праваслаўны багаслоўскі і грэка-каталіцкі багаслоўскі факультэты.
УПЁШ — найбуйнешая пасля браціслаўскага ўніверсітэта Коменскага навучальная ўстанова ў Славакіі.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка (славацк.) (англ.)