Універсітэт Канстанціна Філосафа ў Нітры
Універсітэт Канстанціна Філосафа ў Нітры | |
---|---|
Univerzita Konštantína Filozofa v Nitre | |
Арыгінальная назва | Univerzita Konštantína Filozofa v Nitre |
Міжнародная назва | Constantine the Philosopher University in Nitra |
Заснаваны | 1996 |
Рэктар | Libor Vozár[d][1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нітра |
Сайт | ukf.sk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Канстанціна Філосафа ў Нітры — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Нітры.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня носіць імя візантыйскага філосафа, тэолага, місіянера, мовазнаўцы і перакладчыка ІХ стагоддзя Канстанціна (у манастве Кірыла), брата Мяфодзія. Папярэднікам універсітэта быў педагагічны інстытут, заснаваны ў Нітры ў 1959 годзе. У 1964 годзе інстытут быў перайменаваны ў педагагічны факультэт. У 1992 годзе Універсітэт Нітры быў створаны шляхам зліцця факультэта адукацыі і Сельскагаспадарчага ўніверсітэта ў Нітры, але ў тым жа годзе ён быў падзелены на ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і педагагічны ўніверсітэт. Цяперашняя назва — з 1996 года. Па колькасці студэнтаў універсітэт з’яўляецца шостым па велічыні ўніверсітэтам Славакіі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт сацыяльных навук і аховы здароўя
- Факультэт цэнтральнаеўрапейскіх даследаванняў
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт адукацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Канстанціна Філосафа ў Нітры
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы