Умова Брэга — Вульфа
Умо́ва Брэ́га—Ву́льфа вызначае напрамак узнікнення максімумаў інтэнсіўнасці пры дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў на крышталях; аснова рэнтгенаўскага структурнага аналізу .
Устаноўлена ў 1913 незалежна У. Л. Брэгам і Г. В. Вульфам.
Паводле ўмовы Брэга—Вульфа
дзе d — адлегласць паміж адбівальнымі (крышталеграфічнымі) плоскасцямі, Θ — вугал паміж праменем, што падае, і адбівальнай плоскасцю (брэгаўскі вугал), λ — даўжыня хвалі выпрамянення, m — цэлы дадатны лік (парадак адбіцця).
Умова Брэга—Вульфа дае магчымасць вызначыць велічыню d (λ звычайна вядома, вугал Θ вымяраецца эксперыментальна).
Умова Брэга—Вульфа выконваецца таксама пры дыфракцыі γ-выпрамянення, электронаў, нейтронаў на крышталях, электрамагнітнага выпрамянення радыё- і аптычнага дыяпазонаў на перыядычных структурах, пры дыфракцыі светлавых хваль на ультрагуку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брэга—Вульфа ўмова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. С. 280.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Брэгга — Вульфа условие — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі