Уладас Дыджокас
Уладас Дыджокас | |
---|---|
літ.: Vladas Didžiokas | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1 верасня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1942 (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Barbora Didžiokienė[d] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Уладас Дыджокас (літ.: Vladas Didžiokas; 1 верасня 1889, Вільня — 7 кастрычніка 1942, Каўнас) — літоўскі мастак, жывапісец, графік, сцэнограф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Вільні ў прыватнай рэальнай гімназіі і ў Рысавальнай школе Івана Трутнева. У 1911—1915 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургу ў Цэнтральным вучылішчы тэхнічнага рысавання барона Шцігліца, пасля ў Акадэміі мастацтваў, вольным слухачом у класе жывапісу Дзмітрыя Кардоўскага (1917—1918)[1].
У 1917 годзе ажаніўся з ураджэнкай Санкт-Пецярбурга мастачкай Варварай Гарохавай (Барбарай Дыджэкене)[2]. У пачатку 1918 года разам з жонкай пасяліўся ў Віцебску, дзе працаваў памочнікам дэкаратара ў тэатры. Тут упершыню самастойна аформіў спектакль. Увосень таго ж 1918 года прыехаў у Вільню. Афармляў пастаноўкі літоўскага тэатра.
У 1919 годзе пасяліўся ў Коўне. У 1920 годзе з’ехаў у Расію, быў арыштаваны[1][3]. У 1921 годзе вярнуўся ў Літву. Працаваў чарцёжнікам у міністэрстве прамысловасці і гандлю. Калі рэжысёр Антанас Суткус заклаў Нацыянальны тэатр (Tautos teatras), Дыджокас пачаў афармляць яго спектаклі, будучым акцёрам чытаць лекцыі па гісторыі мастацтва ў Школе акцёрскага майстэрства. Удзельнічаў у пастаноўках сатырычнага тэатра «Vilkolakis» (Пярэварацень).
У 1922—1940 гадах (з перапынкамі) выкладаў у Каўнаскай мастацкай школе. У 1922—1923 гадах удасканальваўся ў галіне сцэнаграфіі ў Берліне. Па вяртанні браў удзел у рабоце Таварыства дзеячаў літоўскага мастацтва (Lietuvių meno kūrėjų draugija), у 1924—1925 гадах быў яго старшынёй[1].
Аформіў шэраг оперных спектакляў у Дзяржаўным тэатры ў Каўнасе. З 1936 годзе праводзіў летнія месяцы, а затым і пасяліўся ў сваёй сядзібе ў Давайнонісе (Кайшадорскі раён)[4].
Памёр у Каўнасе 7 кастрычніка 1942 года. Пахаваны на могілках Круёне.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар пейзажаў («Млын», «Вясна», 1922; «Каўнаскі пейзаж», 1933), партрэтаў (Івана Луцкевіча, 1919; Юозаса Талат-Кялпшы, 1925; Юзапаса Альбінаса Гербачаўскаса, 1925; Антанаса Садэйкі; Ёнаса Яблонскіса, 1930; аўтапартрэты 1930 і 1939 гадоў), нацюрмортаў, фігурных кампазіцый.
Творам ранняга перыяду ўласцівы рысы акадэмізму, дакладны рэалістычны малюнак, строгая кампазіцыя. Вялікі ўплыў на творчую манеру Дыджокаса зрабіла паездка ў Германію, дзе ён пазнаёміўся з познім імпрэсіянізмам і экспрэсіянізмам. У яго жывапісе з’явіліся больш смелы вольны мазок, яркі каларыт, незвычайныя кампазіцыйныя прыёмы[1].
Апроч жывапісу і сцэнаграфіі, займаўся графікай. Стварыў літаграфіі (аўтапартрэт, 1923; партрэт жонкі, 1924). Стварыў дэкарацыі оперных спектакляў у Дзяржаўным тэатры — «Рыгалета» Джузэпэ Вердзі (1921), «Фаўст» Шарля Гуно (1921), «Паяцы» Леанкавалы (1922), «Кармэн» Жоржа Бізэ (1924) і іншыя. Аформіў таксама пастаноўку «Разбойнікаў» Фрыдрыха Шылера (1928)[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Творы Уладаса Дыджокаса ў калекцыях музеяў Еўропы (англ.). europeana.eu.
- Vladas Didžiokas (англ.). Lithuanian Art Foundation. Lietuvos meno pažinimo centras (10 снежня 2019). Праверана 29 ліпеня 2019.
- Vladas Gasiūnas. Vladas Didžiokas (літ.). Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (30 ліпеня 2018). Праверана 29 ліпеня 2019.
- Vladas Didžiokas (літ.). Pylimo galerija. Pylimo galerija. Праверана 5 студзеня 2017.
- Didžiokas Vladas (літ.)(недаступная спасылка). Žymūs Kauno žmonės: atminimo įamžinimas. Kauno apskrities viešoji biblioteka (10 снежня 2004). Праверана 5 студзеня 2017.