Перайсці да зместу

Тыыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыыт
(Rục, Sách, A rem, Mày, Mã liềng, Tu vang, Pa leng, Xe lang, Tơ hung, Cha cú, Tắc cực, U mo, Xá lá vàng)
Агульная колькасць 4700 чал. (2013 г.)
Рэгіёны пражывання  В’етнам — 4500

 Лаос — 200

Мова ч'юць
Рэлігія культ продкаў, шаманізм
Блізкія этнічныя групы в'еты, тхо, мыонгі

Тыы́т або ч'юць (в’етн.: người Chứt) — група малых этнічных супольнасцей на поўначы цэнтральнага В’етнама і ў суседнім Лаосе. Падзяляюцца на аб'яднанні са-ла-вань, рух, шаць, а-рэм, ча-ку, у-мо, так-кюх, май, ма-льен, ту-вань і інш. Агульная колькасць (2013 г.) - 4700 чал.

Тыыт насяляюць узгорыстую мясцовасць, займаюцца падсечна-агнявым земляробствам (вырошчваюць рыс, бавоўну, гародніну), рыбалоўствам і паляваннем. Мова блізкая да в'ецкай і мыонгскай.

У рэлігійным жыцці пераважае шанаванне продкаў сям'і і роду, магічная і шаманская практыка абароны ад злых духаў, прыцягнення дабрабыту.

Тыыт знакаміты сваім арыгінальным песенным і музычным мастацтвам.