Перайсці да зместу

Траўка (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Траўка
англ.: Weeds
Жанр камедыйная драма[d], чорны гумар[d], сатыра, прыгодніцкі тэлесерыял[d] і крымінальны тэлесерыял[d]
Стваральнік Jenji Kohan[d]
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 8
Колькасць серый 102 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Працягласць серыі 26 хв.
Студыя Lionsgate Television[d][2]
Трансляцыя
Тэлеканал Showtime[d]
На экранах 7 жніўня 2005 і 8 жніўня 2005 — 16 верасня 2012
Спасылкі
webarchive.loc.gov/… (англ.)
IMDb ID 0439100
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Траўка» (англ.: «Weeds») — амерыканскі камедыйна-драматычны тэлесерыял, створаны Джэнджы Коэн, які трансляваўся на тэлеканале «Showtime» з 7 жніўня 2005 года па 16 верасня 2012 года. За гэты перыяд было паказана восем сезонаў, якія ўключаюць у сябе 102 серыі.

Серыял атрымаў як вялікія рэйтынгі, так і адзнаку крытыкаў, стаўшы адным з самых паспяховых праектаў тэлеканала «Showtime». Таксама праект атрымаў шэраг узнагарод, уключаючы «Залаты глобус», «Эмі», прэмію Гільдыі сцэнарыстаў ЗША, «Малады акцёр» і «Спадарожнік».

Асноўныя персанажы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Нэнсі Ботвін (Мэры-Луіз Паркер) — аўдавелая домагаспадыня, якая дзеля выжывання пачала гандляваць марыхуанай
  • Эндзі Ботвін (Джасцін Кірк) — брат памерлага першага мужа Нэнсі, дзядзька яе сыноў
  • Сайлас Ботвін (Хантар Пэрыш) — старэйшы сын Нэнсі
  • Шэйн Ботвін (Аляксандр Гоулд) — сын Нэнсі
  • Даг Уілсан (Кевін Нілан) — бухгалтар, напачатку - старшыня гарадской рады, потым - безпрацоўны
  • Сілія Ходс (Элізабет Перкінс) — сяброўка Нэнсі са складаным характарам
  • Хелія Джэймс (Тоні Патана) — наркадылер-аптавік
  • Конрад Шэпард (Рамані Малка) — пляменнік Хеліі, які займаецца вырошчваннем марыхуаны

Дзеянні серыяла пачынаюцца ў Каліфорніі, ў мястэчку з выдуманай назвай Агрэсцік - заможным прадмесці Лос-Анджэлеса. Пазней - у прыбярэжным Рэн-Мар (у рэальнасці - Дэль-Мар), а таксама ў Мексіцы, адкуль у ЗША патрапляе значная частка марыхуаны (адсюль і назва серыяла), і Нью-Ёрку. Слова "Агрэсцік" (англ.: Agrestic) у англійскай мове азначае "асаблівасць поля або вёскі" (таксама з'яўляецца анаграмай слова "цыгаркі" (англ.: cigarets), стала назвай для неіснуючага ў рэальнасці мястэчка, у якім напачатку разгортваюцца дзеянні серыяла.

Агрэсцік з'яўляецца месцам пражывання тыповага амерыканскага "сярэдняга класу", а таксама домам для Нэнсі Ботвін, чый муж раптам памёр ад сардэчнага прыступу. Нэнсі не мае ніякіх крыніц даходу і вымушана становіцца дылерам "траўкі" - яна распаўсюджвае яе па суседзях і знаёмых, каб забяспечыць сабе і двум сынам існаванне і падтрымліваць іх лад жыцця, тыповы для "сярэдняга класу". Сыны Нэнсі, Сайлас і Шэйн, наведваюць мясцовую школу. Нэнсі і яе вечна заклапочаная сваёй прыгажосцю і становішчам сяброўка Сілія знаходзяцца ў бацькоўскім камітэце школы, старшынёй якога з'яўляецца Сілія. Афраамерыканка Хэйлі Джэймс праз свайго пляменніка Конрада пастаўляе Нэнсі марыхуану. Эндзі, брат пакойнага мужа галоўнай гераіні, - не вельмі сур'ёзны, але пры гэтым вельмі дасведчаны ў пытаннях узаемаадносін з жанчынамі, намагаецца падтрымаць сям'ю Ботвінаў и хацяб часткова замяніць пляменнікам памерлага бацька, а Нэнсі - мужа.