Тамагаўк
Выгляд
Тамага́ўк[1], таксама тамагік[1], тамахаак[1] — ударная кідальная і сякучая халодная зброя індзейцаў Паўночнай Амерыкі. Назва паходзіць ад англійскай транслітарацыі тэрміна розных усходне-алганкінскіх моў. Першапачаткова так называліся разнастайныя баявыя дубінкі і паліцы, пазней — невялікія металічныя сякеркі на прамой дзяржальні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVI—XVIII стагоддзях еўрапейцамі былі завезены медныя і жалезныя тамагаўкі (у форме сякерак). Дзяржанні часта ўпрыгожваліся пёрамі і малюнкамі або піктаграфічнымі знакамі. У ваенных абрадах індзейцаў тамагаўк меў сімвалічнае значэнне: пафарбаваны ў чырвоны колер, ён служыў знакам абвяшчэння вайны або прапановай для ваенны саюза. Выраз «пахаваць тамагаўк» азначаў «заключыць мір».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тамага́ўк, тамагік, тамахаак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 410. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Томага́вк, тамагик, тамахаак // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 60. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Томага́вк // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 914. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)
- Тамага́ўк // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 468. — 663 с.
Тамагаўк на Вікісховішчы |