Перайсці да зместу

Сіндза Абэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіндза Абэ
яп.: 安倍 晋三
90-ы прэм’ер-міністр Японіі
26 верасня 2006 — 25 верасня 2007
Папярэднік Дзюн’іціра Каідзумі
Пераемнік Ясуа Фукуда
сакратар Кабінета міністраў Японіі[d]
31 кастрычніка 2005 — 26 верасня 2006
Папярэднік Хіраюкі Хасода[d]
Пераемнік Ясухіса Сіядзакі[d]
96-ы прэм’ер-міністр Японіі
26 снежня 2012 — 24 снежня 2014
Папярэднік Ёсіхіка Нода
Пераемнік Сіндза Абэ
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
з 14 снежня 2014
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
з 22 кастрычніка 2017
98-ы прэм’ер-міністр Японіі
1 лістапада 2017 — 16 верасня 2020
Папярэднік Сіндза Абэ
Пераемнік Ёсіхідэ Суга
97-ы прэм’ер-міністр Японіі
24 снежня 2014 — 1 лістапада 2017
Папярэднік Сіндза Абэ
Пераемнік Сіндза Абэ
старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі[d]
26 верасня 2012 — 14 верасня 2020
Папярэднік Садакадзу Танігакі[d]
Пераемнік Ёсіхідэ Суга
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
31 кастрычніка 2021 — 8 ліпеня 2022

Нараджэнне 21 верасня 1954(1954-09-21)[1][2][…]
Смерць 8 ліпеня 2022(2022-07-08)[3][4][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Сінтара Абэ[d][8][9]
Маці Ёка Абэ[d]
Жонка Akie Abe[d]
Веравызнанне сінтаізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[13]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Аўстраліі ордэн «Легіён пашаны» Chief Commander of the Legion of Merit Gold Olympic Order Order of Orange-Nassau ордэн Дубовай кароны ордэн Ізабелы Каталічкі Knight Grand Officer of the Order of Merit Order of Honour Order of the Southern Cross Collar of the Supreme Order of the Chrysanthemum Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Order of the Chrysanthemum Order of the Paulownia Flowers ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» ордэн Заслуг Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі Grand Cross of the Order of Honour Вялікі крыж ордэна Аранскіх-Насау Order of the White Elephant Order of Friendship Order of Al-Khalifa Order of the Liberator General San Martín Сонца Перу, ордэн Падма Вібхушан Padma Vibhushan in Public Affairs Ордэн караля Абдэль Азіза Order of Propitious Clouds Grand Cross of the Ivorian Order of Merit

Best Dressed Award Political and Economic Category[d] (2002)

Best Dressed Award Political and Economic Category[d] (2013)

Time 100[d] (2018)

Time 100[d] (2014)

ганаровы доктар[d] (17 лютага 2013)

honorary doctor of the Jawaharlal Nehru University[d] (11 снежня 2015)

Medal of the Oriental Republic of Uruguay Order of Sikatuna

Asian of the Year[d] (2013)

Herman Kahn Award[d] (2013)

honorary doctor of the Turkmen State University[d] (2015)

Order of Bahrain

ганаровы доктар[d] (12 сакавіка 2022)

Junior First Rank[d] (8 ліпеня 2022)

Order of the Republic of Serbia National Order of Merit

Global Citizen Awards[d] (2016)

Сайт s-abe.or.jp (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіндза Абэ (21 верасня 1954, Токіа, Японія — 8 ліпеня 2022, Касіхара, Нара, Японія) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Японіі ў 2006—2007 гадах і 2012—2020 гадах, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.

Абэ — самы малады прэм’ер Японіі за ўсю гісторыю і першы японскі прэм’ер, які нарадзіўся пасля Другой сусветнай вайны. Ён паходзіць з вядомай у палітычным свеце сям’і. Яго дзед па матчынай лініі — Набусукэ Кісі, былы прэм’ер-міністр краіны. Яго бацька — Сінтара Абэ ў мінулым займаў пасаду міністра замежных спраў Японіі. У 1977 годзе Сіндза Абэ скончыў аддзяленне паліталогіі юрыдычнага факультэта універсітэта Сэйкэй. У гэтым жа годзе пачаў вывучаць англійскую мову, пасля чаго паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі (ЗША). У 1979 годзе вярнуўся ў Японію, атрымаўшы працу ў сталеліцейнай кампаніі «Кобэ Стыл» і прапрацаваў там тры гады.

У 1982 годзе пачаў палітычную кар’еру, стаўшы сакратаром міністра замежных спраў (свайго бацькі, Сінтара Абэ). Член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. З 1993 года Сіндза Абэ — дэпутат японскага парламента. З 2000 года ён працуе ва ўрадах Ёсіра Моры і Дзюн’іціра Каідзумі. З 2003 па 2004 гады ён быў генеральным сакратаром Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. 20 верасня 2006 г. змяніў Дзюн’іціра Каідзумі на пасадзе старшыні партыі, а 26 верасня зацверджаны парламентам на пасадзе прэм’ер-міністра.

Сіндза Абэ займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі ў 2006—2007 і 2012—2020 гадах. Ён заставаўся на гэтай пасадзе даўжэй за ўсіх у гісторыі краіны. У 2020 годзе палітык сышоў у адстаўку, але заставаўся ўплывовай фігурай у кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.

8 ліпеня 2022 года ў горадзе Нара на Сіндза Абэ было здзейснена ўзброенае нападзенне. Палітык прыбыў сюды ў межах перадвыбарчай кампаніі і падчас яго выступлення быў смяротна паранены двума стрэламі. Былога прэм’ер-міністра даставілі ў лякарню Медыцынскага ўніверсітэта Нара з крывацёкам і ў несвядомым стане, і праз некалькі гадзін ён памёр[14].

Зноскі

  1. Pletcher K. Abe Shinzo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Shinzō Abe // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Tvegård A. Japans tidligere statsminister Shinzo Abe skutt og drept — 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  4. Reuters: Japans tidligere statsminister Shinzo Abe er død // AftenpostenSchibsted Media, 1860. — ISSN 0804-3116; 0807-2027 Праверана 8 ліпеня 2022.
  5. 【速報】安倍元首相が死亡 搬送先の病院で確認 奈良市内で演説中に銃で撃たれてカンテレ, 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  6. 安倍晋三元首相死亡 奈良県で演説中に銃で撃たれるNHK, 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  7. https://edition.cnn.com/asia/live-news/shinzo-abe-funeral-japan-07-12-22-intl-hnk/index.html — 2022.
  8. 1334日、在任歴代3位毎日新聞, 2016.
  9. 安倍政権は国民の支持がカギ—平沢勝栄氏インタビューJanJan, 2006. Праверана 26 верасня 2007.
  10. https://www.jimin.jp/member/100360.html
  11. https://www.workwithdata.com/person/shinzo-abe-1954 Праверана 27 верасня 2024.
  12. https://www.sinseiren.org/ Праверана 1 ліпеня 2022.
  13. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  14. Former Japanese PM Abe Shinzo confirmed dead (англ.)