Сцяг Вострава Норфалк
Выгляд
Сцяг вонкавай тэрыторыі востраў Норфалк | |
---|---|
Аўстралія | |
Зацверджаны | 17 студзеня 1980 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг вострава Норфалк (Аўстралія) — прыняты 17 студзеня 1980 года.
Апісанне і сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Норфалка ўяўляе сабой прамавугольнае палатно, якае складаецца з трох вертыкальных палос зялёнага, белага і зялёнага колераў. Прапорцыі палос — 7:23, 8:23, 7:23.[1] У цэнтры белай паласы знаходзіцца зялёная выява араўкарыі высокай (Araucaria heterophylla)), эндэміка вострава (гэты сілуэт з’явіўся ўпершыню на гербе Норфалка ў 1856 годзе).
Зялёныя палосы сімвалізуюць багатую расліннасць вострава.[2]
Зноскі
- ↑ Norfolk Island Flag and Public Seal 1979 (англ.)(недаступная спасылка). Government of Norfolk Island. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.
- ↑ Norfolk Island (англ.)(недаступная спасылка). AUSFLAG LTD. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2008. Праверана 13 студзеня 2009.