Перайсці да зместу

Суджа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Суджа
руск.: Суджа
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1664
Першая згадка
Плошча
  • 4 км²
Вышыня цэнтра
135 м
Насельніцтва
  • 4 941 чал. (2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
47143
Паштовыя індэксы
307800
Афіцыйны сайт
Суджа на карце Расіі ±
Суджа (Расія)
Суджа
Суджа (Курская вобласць)
Суджа

Суджа (руск.: Суджа) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суджанскага раёна Курскай вобласці. Горад размешчаны на тэрасе рэк Суджа і Алёшня (басейн Дняпра), за 105 км ад Курска.

Гісторыя

Ранняя гісторыя

Заснавана на Вішнёвым гарадзішчы перасяленцамі з Рэчы Паспалітай у 1661 годзе, пераважна праваслаўнымі ўкраінцамі (чаркасамі)[3]. Была ўмацавана земляным валам (пазней збудаваны астрог, які неаднаразова перабудоўваўся), да 1664 года кіравалася выбарным атаманам з ліку жыхароў. У 1664 уведзена ваяводскае кіраванне, у 1665 вызначаны межы Суджанскага павета. Да 1765 года соценны горад Сумскага слабадскога казацкага палка (сфармаваны ў 1651).

Павятовы горад Кіеўскай губерні ў 1708—1727 гадах, уваходзіў у Абаянскую правінцыю (паміж 1708 і 1719), Белгародскую правінцыю (1719—1727). Павятовы горад Белгародскай правінцыі Белгародскай губерні (1727—1779), Курскай губерні (1779—1924; да 1796 Курскае намесніцтва). Да 1751 года мясцовыя жыхары карысталіся правам бяспошліннага вінакурэння. У XVIII—XIX стст. важны гандлёвы цэнтр для мясцовай аграрнай акругі (збыт хлеба, жывёлы, рыбы, дзёгцю, садавіны, ботаў, металічных вырабаў і інш.). Развіваліся рамёствы, жыхары займаліся таксама хлебаробствам.

У 1910 годзе ў Суджы адкрыта дывановая школа-майстэрня (промысел здаўна існаваў у Суджанскім павеце). У 1893 годзе адкрыты рух па чыгуначнай лініі Коранева — Суджа (вузкакалейная; разабрана ў 1920-я гады), у 1911 — па лініі Льгоў — Готня, якая прайшла праз Суджу.

Найшоўшы час

У пачатку снежня 1917 года ўладу захапілі бальшавікі. У красавіку — лістападзе 1918 года Суджа была занята войскамі Германскай імперыі і ўкраінскімі войскамі. 15 чэрвеня 1918 года ўключана ўрадам Паўла Скарападскага ў склад Украінскай дзяржавы. 22 лістапада 1918 года занята савецкай 2-й Украінскай паўстанцкай дывізіяй. У лістападзе 1918 — студзені 1919 года ў Суджы размяшчаўася Часовы рабоча-сялянскі ўрад Украіны. У жніўні 1919 года занята Узброенымі сіламі Поўдня Расіі, у ходзе баёў у жніўні — верасні некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі, 26 лістапада 1919 занята часцямі Чырвонай Арміі.

З снежня 1922 года ў складзе РСФСР. Валасны цэнтр Льгоўскага павета Курскай губерні (1924-1928). Раённы цэнтр Льгоўскай акругі Цэнтральначарназёмнай вобласці (1928-1930), Цэнтральначарназёмнай вобласці (1930-1934), з 1934 Курскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з 18 кастрычніка 1941 года пад акупацыяй Германіі. Вызвалена войскамі Варонежскага фронту Чырвонай Арміі 3 сакавіка 1943 года ў ходзе Харкаўскай наступальнай аперацыі.

6 жніўня 2024 года ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну ў Суджы пачаліся баі, 8 жніўня большая частка горада была занята Узброенымі сіламі Украіны. 14 жніўня Суджа была акупавана Украінай[4].

Насельніцтва

Год Колькасць
1856 4 500 [5]
1897 7 400 [5]
1913 12 800
1923 3 465 [6]
1931 6 900 [5]
1939 3 674 [7]
1959 4 004 [8]
1970 6 197 [9]
1979 7 185 [10]
Год Колькасць
1989 7 487 [11]
1992 7 900 [5]
1996 8 000 [5]
1998 8 000 [5]
2001 7 700 [5]
2002 7 045 [12]
2003 7 000 [5]
2005 6 800 [5]
2006 6 700 [5]
Год Колькасць
2007 6 700 [5]
2009 6 634 [13]
2010 6 036 [14]
2011 6 000 [5]
2012 5 852 [15]
2013 5 762 [16]
2014 5 722 [17]
2015 5 684 [18]
2016 5 648 [19]
Год Колькасць
2017 5 738 [20]
2018 5 759 [21]
2019 5 657 [22]
2020 5 646 [23]
2021 5 127 [24]
2023 5 045 [25]
2024 4 941 [2]

Эканоміка

Заводы трактарных агрэгатаў, будаўнічых матэрыялаў, харчовая прамысловасць.

Зноскі

  1. а б в АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
  2. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года. Федеральная служба государственной статистики (27 апреля 2024). Праверана 4 мая 2024.
  3. И. П. Бабин. История основания города Суджи. old-kursk.ru. Праверана 20 жніўня 2024.
  4. Главком ВСУ: завершены «поиск и уничтожение противника» в городе Суджа в Курской области (руск.). Meduza. Праверана 20 жніўня 2024.
  5. а б в г д е ё ж з і к л http://www.MojGorod.ru/kursk_obl/sudzha/index.html
  6. Курский губернский статистический отдел. Население городов Курской губернии по переписям 1920 и 1923 годов. [Вып. 3]. - Курск, 1927.
  7. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  8. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  9. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  10. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  11. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  12. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  13. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  14. http://kurskstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kurskstat/resources/ee617b804e86dcf6bf81ffb8fc91c3ba/том%201.pdf
  15. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  16. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  17. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  18. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  19. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  20. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  21. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  22. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  23. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  24. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
  25. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года. Праверана 1 сакавіка 2024.

Літаратура