Перайсці да зместу

Стэфан Баторый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Баторый
Báthory István
Партрэт працы Яна Матэйка
Партрэт працы Яна Матэйка
Зэмбы[d]
Зэмбы[d]
Сцяг Князь Трансільваніі
1571 — 1576
Папярэднік Ян I Запальяі
Пераемнік Крыштаф I Баторы
Сцяг Кароль Польшчы
14 снежня 1575 — 12 снежня 1586
Папярэднік Генрых Валуа
Пераемнік Жыгімонт III
Сцяг Вялікі князь літоўскі
14 снежня 1575 — 12 снежня 1586
Папярэднік Генрых Валуа
Пераемнік Жыгімонт III

Нараджэнне 27 верасня 1533
Смерць 12 снежня 1586(1586-12-12)[1][2][…] (53 гады)
Месца пахавання
Род Батары
Бацька Іштван Баторы
Маці Каталіна Тэлегдзі[d]
Жонка Ганна Ягелонка[4][3]
Дзеці Вероніка
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэ́фан Бато́рый, часам у беларускай літаратуры Сцяпан Батура[5][6] паводле Баркулабаўскага летапісу[7] (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory; 27 верасня 1533, Жыладзішомльё, Трансільванія, цяпер Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі — 12 снежня 1586) — кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

З з венгерскага арыстакратычнага роду Баторыяў, з лініі Шом’ё (z Somlyó). Трэці і апошні сын Іштвана Баторы і Каталіны Тэлегдзі. З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, дзе ўжо разгарнулася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на венгерскі каралеўскі сталец Янам Жыгімонтам Запальяі супраць германскага імператара, які адначасова быў і каралём Венгрыі. Стэфан Баторый падтрымаў Запальяі, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара, дыпламата і вайскога камандзіра. Быў накіраваны на чале пасольства ў Вену на мірныя перагаворы з імператарам Максіміліянам II, але падчас перамоў па загаду імператара быў арыштаваны і інтэрніраваны ў Вене на працягу двух гадоў.

Пасля смерці Яна Жыгімонта Запальяі 25 мая 1571 быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на стальцы Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны як кароль польскі 1 мая 1576 года, а як вялікі князь літоўскі ў чэрвені 1576 года.

Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам», 1872.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.

Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.

Легенды і паданні

[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя легенды, распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі, сцвярджаюць, што Стэфан Баторый даваў найменні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое і Мільча, якія знаходзяцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці[8].

  1. Stephen Bathory // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stefan (Batory, Báthory István) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Catalog of the German National Library Праверана 17 красавіка 2024.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Гісторыя Беларусі ў ілюстрацыях. Сцяпан Батура. Перамога ў Лівонскай вайне / Міхась Чарняўскі // Маладосць. — 1994 — № 1 — С. 246—252.
  6. Вялікі князь Стэфан Баторый
    «У 1576 г. вялікім князем літоўскім і каралём польскім быў абраны вугорац Іштван Батары (Стэфан Баторый), якога ў нас называлі Сцяпанам Батурам».
  7. ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 175.
  8. «Вёска Мільча, якую назваў кароль Баторы» Архівавана 13 лістапада 2013.Рэгіянальная газета»)