Старэнне металаў
Старэ́нне мета́лаў[1] — змена механічных, фізічных, хімічных уласцівасцей металаў і іх сплаваў, абумоўленае тэрмадынамічнай неўраўнаважаннасцю зыходнага стану і паступовым набліжэннем структуры да раўнаважнага стану ва ўмовах дастатковай дыфузнай рухомасці атамаў.
Адбываецца ў звычайных умовах (натуральнае старэнне) або пры награванні (штучнае старэнне). Асноўны працэс — распад перанасычанага цвёрдага раствору, які звычайна атрымліваецца пры загартоўцы і суправаджаецца павышэннем трываласці, каэрцытыўнай сілы, электраправоднасці, зніжэннем пластычнасці і ўдарнай вязкасці[1]. Да працэсу старэння дадаецца дэградацыя павярхоўнага пласта за кошт зносу, карозіі і інш.[2]
Штучнае старэнне металаў ужываецца для павышэння трываласці сталей і сплаваў на аснове алюмінію, медзі, тытану і інш., паляпшэння характарыстык магнітна-цвёрдых матэрыялаў. Дасягаецца пластычным дэфармаваннем, спецыяльнай тэрмічнай апрацоўкай, радыеактыўным абпрамяненнем, лазернай і ультрагукавой апрацоўкай.
Адмоўны ўплыў старэння металаў прадухіляецца больш дасканалай тэхналогіяй выплаўкі, легіраваннем, тэрмічнай апрацоўкай[1].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ СТАРЕ́НИЕ МЕТА́ЛЛОВ / Штремель М. А. // Социальное партнёрство — Телевидение. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2016. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-368-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сасноўскі Л. А. Старэнне металаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 167. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Старение металлов / Скаков Ю. А. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Лахтин Ю. М., Леонтьева В. П. Материаловедение. — М.: Машиностроение, 1990. — 528 с. — ISBN 5-217-00858-X. (руск.)
- Деформационное старение в сталях / В. М. Фарбер, О. В. Селиванова, В. А. Хотинов, О. Н. Полухина. — Екатеринбург: Изд‑во Урал. ун‑та, 2018. — 72 с. — ISBN 978-5-7996-2389-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Большая энциклопедия нефти и газа на сайте НПЦ «Знание» (руск.)
- Естественное и искусственное старение металлов // Metallurgist.pro (руск.)