Двухгадовая або шматгадоваятравяністая расліна з голым прамастойным або ўзыходным, у верхняй частцы галінастым зялёным, а ў ніжняй частцы злёгку чырванеючым баразнаватым сцяблом вышынёй 20—60 см і кароткім карэнішчам. Лісце лірападобнае, голае, крыху памяншаецца ў памерах знізу ўверх па сцяблу. Ніжняе сцябловае лісце звычайна сабрана ў разетку, якая зберагаецца да часу цвіцення расліны. Абгортка складаецца з 16—20 лісцікаў з цёмнай спінкай і больш светлымі плевачнымі краямі. Язычковыя кветкі жоўтыя, сабраны ў кошыкі дыяметрам да 2 см, апошнія ўтвараюць канечнае мяцёлчатае суквецце. Плод — вузкаканічная светлая голая рабрыстая сямянка.
Атлантычна-еўрапейскі рэліктавы від. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту — сырыя забалочаныя поймавыя лугі.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.
Лyговые травянистые растения. Биология и охрана: Справочник. / Губанов И. А., Киселева К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. — М.: Агропромиздат, 1990. (руск.)
Senecio L. — Крестовник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 282, 288—290. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.