Старасцень балотны[1][2] (Tephroseris palustris) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў Еўропе, ва ўмераных абласцях Азіі, Канадзе і ЗША.
Шматгадоваятравяністая расліна, 30-60 см даўжынёй. Залозіста апушаная расліна. Прыкаранёвае лісце не сабрана ў разетку. Ніжняе сцябловае лісце каротка-чарашковае, даўгавата-ланцэтнае, выемкава-зубчастае або амаль надрэзанае; сярэдняе — сядзячае, паўсцяблоабдымнае, выемкава-зубчастае; верхняе — амаль суцэльнакрайняе. Шчыткападобнае суквецце. Язычкі светла-жоўтыя, 7-9 мм даўжынёй, уніз адагнутыя. Сямянкі голыя, 1.5-2 мм даўжынёй, з 10 рабрынкамі і чубком значна даўжэйшым за сямянкі.
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Senecio paluster
↑Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 343.(руск.)(укр.)