Перайсці да зместу

Станіслаў Сяргеевіч Гаварухін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Гаварухін
Станіслаў Сяргеевіч Гаварухін
Імя пры нараджэнні Станіслаў Сяргеевіч Гаварухін
Дата нараджэння 29 сакавіка 1936(1936-03-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 2018(2018-06-14)[3][4][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Юнона Ільінічна Карава[d]
Дзеці Сяргей Станіслававіч Гаварухін[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, палітык, тэлерэжысёр, кінапрадзюсар, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі
Кар’ера 1964 — цяперашні час
Прэміі
прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў вобласці культуры
Узнагароды
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
IMDb ID 0332892
govoruhin.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Сяргеевіч Гавару́хін (руск.: Станислав Сергеевич Говорухин; 29 сакавіка 1936(1936-03-29)[1], Бярэзнікі, Свярдлоўская вобласць[2]14 чэрвеня 2018(2018-06-14)[3][4][…], Барвіха[d], Маскоўская вобласць[9]) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст і палітычны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР (1986). Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2006).

Член расійскай палітычнай партыі «Адзіная Расія» з 2005 года. Дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі VI склікання (з 21 снежня 2011 года) ад партыі «Адзіная Расія», старшыня Камітэта Дзяржаўнай думы па культуры.

У 1958 годзе скончыў геалагічны факультэт Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Ульянава-Леніна і каля года працаваў геолагам Сярэдневолжскага геолага-разведвальнага ўпраўлення. У 1959—1961 гадах працаваў рэдактарам і асістэнтам рэжысёра на Казанскай студыі тэлебачання.

У 1966 годзе з адзнакай скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (УДІКа) (майстэрня Якава Сегеля). Дыпломная праца — фільм «Цётка Каця».

Зноскі