Стаклішкес
Вёска
| ||||||||||||||||||||
Ста́клішкес[1] (літ.: Stakliškės, традыцыйная беларуская назва — Стаклішкі) — вёска ў Прыенайскім раёне Каўнаскага павета Літвы. Цэнтр Стаклішкескай сянюніі. Размешчана на ўсход ад Прыеная, на аўтамабільнай дарозе Прыенай — Тракай. Насельніцтва на 2011 год — 747 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Стаклішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1513 годзе Стаклішкі сталі мястэчкам. У 1586 годзе тут збудавалі першы касцёл. 16 студзеня 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Стаклішкам Магдэбургскае права і герб.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Стаклішках было 272 будынкі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1866 год — 1644 чал., з іх 936 каталікоў, 41 праваслаўны, 5 евангелістаў, 355 іўдзеяў і 7 мусульман[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 747 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1776) у стылі віленскага барока
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Stokliszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 359.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стаклішкес