Перайсці да зместу

Спікулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фатаграфія храмасферы над актыўнай вобласцю Сонца № 10380 у лініі вадароду Hα. Характэрная фактура храмасферы, якая нагадвае «падпаленыя прэрыі», ствараецца спікуламі.

Спікулы (лац.: spiculum — кончык, лязо) — асноўныя элементы тонкай структуры храмасферы Сонца. Калі назіраць лімб Сонца ў святле пэўнай спектральнай лініі, то спікулы будуць бачныя як досыць тонкія, у маштабах Сонца, (дыяметрам каля 500 да 1200 км) слупкі святлівай плазмы. Гэтыя слупкі выкідваюцца з ніжняй храмасферы з хуткасцю каля 20 км/с на 5000-10000 км ўверх. Спікула жыве 5-10 хвілін, яе максімальная даўжыня — ад 10 000 да 20 000 км. Колькасць спікул, якія існуюць на Сонца адначасова, складае каля мільёна, яны пакрываюць каля 1% плошчы дыска Сонца. Практычна ўсе спікулы знаходзяцца на межах супергранул, такім чынам, храмасферная сетка складаецца іменна з іх.

  • Прист Э. Р. Солнечная магнитогидродинамика. — М.: Мир, 1985. — С. 44-48.