Сотавая сувязь
Сотавая су́вязь — бесправадная перадача даных між рухомымі падпісчыкамі ў абшары абслугоўвання, таксама між імі і падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі. Абшар абслугоўвання падзяляецца на падобныя да пчаліных сот (адсюль назва) абсягі радыусам да 30 км, кожны з якіх мае базавую станцыю (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмна-перадавальнага абсталявання. Кожнай БС вылучаюць пэўныя частоты для радыёсувязі. Пры гэтым для выключэння ўзаемных завад аднолькавыя частоты прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь між падпісчыкамі з адной соты ажыццяўляецца з дапамогай БС. Паміж падпісчыкамі з розных сот, у тым ліку пры перамяшчэнні з адной соты ў іншую, таксама з падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі — з дапамогай асяродка камутацыі рухомай сувязі . Лічбавы спосаб перадачы знакаў забяспечвае ахову паведамленняў ад недазволенага доступу, устойлівасць і высокую якасць сувязі, перадачу даных і доступ да сотавай сувязі аднолькавага стандарту розных краін[1].
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Першым прадпрыемствам сотавай сувязі ў краіне 7 жніўня 1991 года стаў «БелСел». У ліпені 1998 года з’явілася прадпрыемства «А1» (тым часам Velcom), якое 16 красавіка 1999 года стала першым пастаўшчыком паслуг сотавай сувязі стандарту GSM. На канец 2014 года ў Беларусі было 11 401,9 тысяч падпісчыкаў сотавай сувязі[2], што перавышала колькасць насельніцтва краіны на 17,4 %, калі на пачатак 2013 года іх лік перавышаў колькасць жыхароў Беларусі на 16,6 %.[3]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Эдуард Ліпковіч. Сотавая радыёсувязь // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 90. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.
- ↑ Сяргей Смірноў. Белстат: количество абонентов сотовой связи в Беларуси растет, охват территории уменьшается . Onliner.by (20 сакавіка 2015). Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Андрэй Асфура. У Беларусі знізілася пранікненне сотавай сувязі . БелТА (28 лютага 2013). Праверана 13 студзеня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ліпковіч Э. Б. Сотавая сувязь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 90. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сотавая сувязь