Склера
Выгляд
Скле́ра[1] (ад грэч. σκληρός — цвёрды) — бялочная абалонка — вонкавая шчыльная злучальнатканкавая абалонка вока, якая выконвае ахоўную і апорную функцыі. Утворана сабранымі ў пучкі калагенавымі валокнамі валокнамі. Складае 5/6 фібрознай абалонкі вока. Сярэдняя таўшчыня ад 0,3 да 1 міліметра. Таўшчыня склеры ў дзяцей настолькі малая, што праз яе прасвечвае глядзельны пігмент, які надае ёй блакітнае адценне. З узростам таўшчыня склеры павялічваецца.
Праз вянозны сінус склеры, утвораны мноствам дробных паражнін у зоне злучэння яе з рагавіцай , адбываецца адток вадкасці з пярэдняй камеры вока.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леанцюк А. С. Склера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).