Семядоля
Семядоля (з грэч. Κοτυληδών kotylēdōn — «каціла», «кубак», «чаша») з’яўляецца важнай складовай часткай зародка насення расліны.
Семядолі — зародкавыя лісткі, якія развіваюцца ў насенні. У аднадольных раслін адна семядоля, у двухдольных — дзве. Голанасенныя звычайна маюць ад двух да 24 семядоляў, іх колькасць не фіксаваная і залежыць ад віду, у многіх відаў яшчэ і вар’іруецца ад расліны да расліны. Больш семядоляў сярод вядомых раслін мае від хвоі Pinus maximartinezii, які расце ў гарах Мексікі — ад 18 да 24, на іншым канцы спектру знаходзяцца такія віды як вечназялёны кіпарыс, у якіх усяго дзве семядолі.
Функцыі семядоляў
[правіць | правіць зыходнік]Семядолі выконваюць розную функцыю. У раслін з надземных нарастаннем выходзяць на паверхню і фотасінтэзуюць да пачатку закладкі сапраўднага лісця. Могуць выконваць функцыю назапашвання і на пачатковых стадыях развіцця спарафіту паглынаць і пераназапашваць пажыўныя рэчывы з эндасперма. У злакаў адзіная семядоля — шчыток — выконвае паглынальную функцыю, асімілюючы пры прарастанні пажыўныя рэчывы эндасперма.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гончаренко І. В. Будова рослинного організму. Морфологія та анатомія рослин. Навчальний посібник. — Суми: Університетська книга, 2004. — 200 с.
- Прохараў В. М. Семядолі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 320—321. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).