Перайсці да зместу

Седэкія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Седэкія
іўдзейскі цар[d]
597 да н.э. — 587 да н.э.

Нараджэнне 617 да н.э.
Смерць 550 да н.э.[1]
Род дом Давіда[d]
Бацька Іасія, цар іудзейскі
Маці Hamutal[d]
Дзеці Мулек[d]
Веравызнанне Яхвізм[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Седэкія (іўр.: צִדְקִיָּהוּ) — сын Іасіі, апошні цар іўдзейскі (599588 да н.э.), пры якім быў разбураны Іерусалім, а яго народ выведзены ў палон. Узведзены на царскі сталец Навухаданосарам II, ён вырашыў выкарыстаць саюз з Егіптам, каб сумеснымі дзеяннямі вызваліцца ад вавілонскага панавання. Калі аб гэтым даведаўся Навухаданосар, ён сам з’явіўся ў Іўдзею, каб пакараць здрадзіўшага васала, і аблажыў Іерусалім. Горад абараняўся на працягу больш як трох гадоў і нават меў надзею на вызваленне, бо на дапамогу яму выступіў егіпецкі фараон. Але Навухаданосар разграміў егіпцян, і лёс Іерусаліма быў вырашаны. Седэкія спрабаваў уцячы, але ў дарозе быў схоплены і прыведзены да Навухаданосара. Дзеці Седэкіі былі забіты ў прысутнасці бацькі, а яго самога асляпілі, закавалі ў кайданы і адвезлі ў Вавілон, дзе ён і памёр у цямніцы. Біблія паказвае яго адступнікам ад парад прарокаў, бо ён на працягу 11 гадоў свайго валадарства прытрымліваўся паганскага ідалапаклонства[3].

Зноскі

  1. http://timeline.biblehistory.com/event/zedekiah
  2. https://bibleinterp.arizona.edu/articles/2008/12/isb288001
  3. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 147—148. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.