Сацыялізм з чалавечым тварам
Выгляд
«Сацыялізм з чалавечым тварам» (чэшск.: Socialismus s lidskou tváří) — выраз, якім ахарактарызавалі спробу змякчэння таталітарнага характару дзяржавы ў Чэхаславакіі ў 1968 годзе. У шырэйшым сэнсе можа азначаць спробу злучыць сацыялістычную дактрыну з элементамі дэмакратычнага грамадства (дэмакратычны сацыялізм).
Крыніцай выразу стала фраза Аляксандра Дубчака, сказаная ім 18 ліпеня 1968 падчас выступлення на тэлебачанні. У ёй ён заклікаў праводзіць «такую палітыку, каб сацыялізм не страціў свой чалавечы твар». Падзеі гэтага перыяду палітычнай лібералізацыі атрымалі назву «Пражская вясна». Зрэшты, аўтарства тэрміна «сацыялізм з чалавечым тварам» прыпісваецца тэарэтыку тэхналагічнай эвалюцыі Радавану Рыхтэ.