Сахель
Сахе́ль[1] (ад араб. ساحل, сахель, у перакладзе азначае «бераг», «мяжа» ці «ўзбярэжжа») — трапічная саванна ў Афрыцы, якая з’яўляецца своеасаблівым пераходам паміж паўночнай Сахарай і паўднёвымі, больш урадлівымі землямі, больш вядомымі як афрыканскі рэгіён Судан (не блытаць з дзяржавай Судан).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сахель працягнуўся на 3900 км ад Атлантычнага акіяна на захадзе, да Чырвонага мора на ўсходзе, у поясе, шырыня якога змяняецца ад некалькіх сотняў да тысяч кіламетраў; пакрывае плошчу, роўную 3 053 200 км². Гэта экарэгіён паўзасушлівых палёў, саван. Сёння Сахель уключае ў сябе такія дзяржавы як Сенегал, Маўрытанія, Малі, Буркіна-Фасо, Нігер, Нігерыя, Чад, Судан і Эрытрэя.
Тапаграфічна Сахель лічыцца «плоскім», яго вышыня вагаецца на ўзроўні 200—400 метраў над узроўнем мора. Некаторыя ізаляваныя плато і горныя ланцугі бяруць пачатак у Сахелі, але, тым не менш, лічацца асобнымі экалагічнымі рэгіёнамі — іх флора і фаўна адрозная ад бліжэйшых нізін.
Гістарычна Афрыка была радзімай каралеўстваў, якія здабывалі прыбытак з гандлю праз пустыню. Усе разам гэтыя дзяржавы больш вядомыя як «Сахельскія каралеўствы».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сахель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).