Сапаніны
Выгляд
Сапані́ны[1] — безазоцістыя гліказіды расліннага паходжання з павярхоўна-актыўнымі ўласцівасцямі.
Аморфныя бясколерныя або жаўтаватыя рэчывы. Утрымліваюць аглікон (сапагенін) і вугляводную частку. Добра раствараюцца ў вадзе. Растворы сапанінаў пры ўзбоўтванні ўтвараюць густую ўстойлівую пену. Назва паходзіць ад лацінскага sapo (родны склон: saponis) — мыла. Шырока распаўсюджаныя ў прыродзе, сустракаюцца ў розных частках раслін — лісці, сцёблах, каранях, кветках, пладах. Таксама знойдзены ў тканках ігласкурых.
Сапаніны выкарыстоўваюць ў складзе лекавых сродкаў расліннага паходжання і вытворчасці стэроідных гармонаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапаніны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сапонины // ХиМиК.ру (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сапаніны