Сазаўскі кляштар
Манастыр | |
Сазаўскі кляштар | |
---|---|
Sázavský klášter | |
49°52′34″ пн. ш. 14°53′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Чэхія |
Горад | Сазава |
Канфесія | Каталіцтва |
Ордэнская прыналежнасць | бенедыкцінцы |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Заснавальнік |
князь Ольдржых і Пракоп Сазаўскі |
Дата заснавання | 1032 |
Будынкі | |
Касцёл Святога Пракопа | |
Сайт | klaster-sazava.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сазаўскі кляштар (чэшск.: Sázavský klášter) — адзін з першых кляштараў у Чэхіі, знаходзіцца ў горадзе Сазава акруга Бенешаў Сярэднечэшскага края. Кляштар адносіўся да ордэна бенедыкцінцаў. У 1962 годзе абвешчаны нацыянальным помнікам культуры Чэхіі.
Гісторыя кляштара
[правіць | правіць зыходнік]Самае ранняе згадванне пра кляштар адносіцца да 1032 года. Заснавальнікамі Сазаўскага кляштара лічацца князь Чэхіі Ольдржых і Св. Пракоп Сазаўскі, які прапаведаваў з 1009 года. Па легендзе, князь заснаваў кляштар пасля таго як вада, прапанаваная яму Святым Пракопам, ператварылася ў віно. Ольдржых дараваў кляштару пашы і лясы ўздоўж ракі Сазавы.
Сазаўскі кляштар стаў цэнтрам славянскай асветы: Пракоп Сазаўскі імкнуўся развіваць і падтрымліваць традыцыі Кірыла і Мяфодзія, былі наладжаны адносіны з Кіеўскай Руссю. Літургія ў кляштары вялася на стараславянскай мове аж да 1096 года, калі сазаўскія манахі былі выгнаны, а кляштар быў перададзены ордэну бенедыкцінцаў.
З 1097 года манастырская літургія вялася на латыні, гэтак жа як і літаратурныя помнікі, якія ствараліся ў кляштары (Летапіс Манаха Сазаўскага і інш.).
Каля 1315 года пры абаце Мацеі пачалася перабудова кляштара ў гатычным стылі. Гусіцкія войны перапынілі рэканструкцыю і паступальнае развіццё кляштара. Была скончана рэканструкцыя толькі паўднёвай сцяны з аркадамі і трохпавярховая паўднёвая вежа, хор з бакавымі капэламі і падмуркі прытвора. З таго часу захаваўся недабудаваны гатычны Касцёл Святога Пракопа. У 1421 годзе кляштар быў захоплены гусітамі, якія выгналі з яго ўсіх манахаў. Праз 6 гадоў тэрыторыя кляштара і ўсіх яго памесцяў апынулася ва ўласнасці Валадароў з Кунштата і Падэбрадаў, якія валодалі ёю да пачатку XVI стагоддзя. Да сярэдзіны XVI стагоддзя ў кляштары заставалася ўсяго некалькі манахаў.
У 1785 годзе ў выніку рэформаў імператара Іосіфа II, распачатых у 1781 годзе, кляштар быў секулярызаваны і перабудаваны ў замак. У 1809 годзе Сазаўскі замак і маёнтак былі прададзены Вільгельму Тыгелю з Ліндэнкрона. Апошнім уладальнікам Сазаўскага маёнтка быў Фрыдрых Шварц, сям'і якога замак належаў да 1951 года. У наш час Сазаўскі кляштар-замак з'яўляецца нацыянальным помнікам культуры Чэшскай рэспублікі, у ім размяшчаецца экспазіцыя «Сярэднявечная Сазава» і выстаўка сазаўскага шкла.