Перайсці да зместу

Садамія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Садамі́я (ад фр.: sodomie), садо́мскі грэх — гістарычны тэрмін, гіперонім для абазначэння розных формаў сексуальных паводзін, што ацэньваюцца як дэвіянтныя, які мае багаслоўскую і прававую афарбоўку.[1] Паняцце садаміі ў розных тлумачэннях уключае разнастайныя праявы сексуальнасці, не звязаныя з магчымасцю зачацця новага жыцця: мастурбацыю, гомасексуальныя кантакты, адрозныя ад вагінальнага палавога акту гетэрасексуальныя практыкі (напрыклад, аральныя і анальныя кантакты), сексуальныя кантакты з жывёламі і інш.[2][3][1][4][5] У некаторых юрыдычных сістэмах пад садаміяй разумеліся ці разумеюцца любыя «ненатуральныя» сексуальныя кантакты ці парафіліі[4][5], праміскуітэт[5] і кровазмяшанне[6]. Тэрмін узыходзіць да біблейскага апавядання пра гібель Садома і Гаморы[4] і ўведзены ў XI стагоддзі тэолагам Пітэрам Дэм'енам.[7]

Гісторыя тэрміна

[правіць | правіць зыходнік]
Франсуа Элюін, Садаміты выклікаюць гнеў Гасподні, гравюра з серыі «Le pot pourri de Loth» (1781 год).

У сярэдневяковай тэалогіі пад паняцце садаміі траплялі любыя формы «нелегітымных» сексуальных паводзін, у тым ліку і гетэрасексуальныя анальныя палавыя кантакты і сексуальныя адносіны паміж хрысціянінам і яўрэйкай[8]. У прыватнасці, вядомы выпадак, калі ў Парыжы мужчына быў асуджаны за садамію з прычыны яго сувязі з яўрэйкай, бо, паводле меркавання суда, савакупленне з яўрэйкай — тое ж самае, што савакупленне з сабакам[9]. У познім Сярэднявеччы акцэнт зрушыўся ў бок гомасексуальных кантактаў паміж мужчынамі[8].

У перыяд VIXI стст. у той жа Заходняй і Цэнтральнай Еўропе тэрмінам «садамія» пазначаліся любыя забароненыя сексуальныя зносіны, нават пазашлюбная гетэрасексуальная любоўная сувязь паміж мужчынам і жанчынай у рэлігійным жыцці, а таксама да ўсіх «што нашчадства не даюць», і некаторых патэнцыйна рэпрадуктыўных сексуальных актаў. Гэта значыць аральнага, анальнага атрымання палавога задавальнення, палавых гульняў і самазадавальнення. Але і такое ўжыванне тэрміна «садамія» таксама няправільнае, нягледзячы на гістарычны прэцэдэнт.

Толькі з 1215 года (даты стварэння адмысловага царкоўнага суда каталіцкай царквы, вядомага як «Інквізіцыя») тэрмінам «садамія» стала пазначацца педэрастыя, што было таксама звязана з судовымі працэсамі над рыцарамі ваеннага ордэна Тампліераў[10][11].

Варта адзначыць, што ў Бібліі, а менавіта ў кнізе Быццё няма прамых указанняў на тое, што «садамія» ёсць педэрастыя, аднак садамляне запатрабавалі, каб Лот вывеў двух мужчын, якія спыніліся ў яго на начлег, для сексуальнай сувязі з імі. Гэтак жа ў Бібліі гаворыцца пра тое, што Садом і Гамора былі знішчаны ў пакаранне за празмерна грэшных жыхароў гэтых гарадоў.

Ва Усходняй Еўропе тэрміны «садамія» і «садаміт», уваходзяць ва ўжытак толькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, дзе імі пазначаліся педэрастыя і педэраст, адпаведна. У такім значэнні, магчыма, гэтыя тэрміны ўжываліся і ў Грузіі, якая была ў той час у складзе Расійскай імперыі. А вось даных на карысць гіпотэзы аб выкарыстанні тэрміна «садамія» для абазначэння педэрастыі ў Візантыі няма наогул.

Сучаснае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

У наш час пад садаміяй разумеюцца, у першую чаргу, анальныя сексуальныя кантакты і сексуальныя кантакты з жывёламі.[4][5][12][13] Некаторыя слоўнікі атаясамляюць садамію выключна са скаталожніцтвам[14][15] ці, наадварот, толькі з анальным сексам. У іншых выпадках пад садаміяй маецца на ўвазе любы гомасексуальны кантакт, у першую чаргу — анальныя зносіны.[16]

Варта адзначыць, што ўжыванне тэрміна «садамія» ў розных мовах можа моцна адрознівацца. Калі ў раманскіх мовах пераважае значэнне аднаполага анальнага сексуальнага кантакту, то, напрыклад, у сучаснай нямецкай мове асноўным значэннем садаміі з'яўляюцца сексуальныя кантакты з жывёламі.[17] У прыватнасці, нямецкі слоўнік «Дудэн», які задае стандарты нямецкай мовы, адзначае, што ў сучаснай нямецкай мове тэрмін «садамія» ўжываецца толькі для абазначэння сексуальных кантактаў з жывёламі, аднак указвае гомасексуальнасць як састарэлае значэнне гэтага тэрміна.[18]

У ЗША пад садаміяй разумеецца любое анальнае ці аральнае пранікненне як з асобай свайго, так і з асобай процілеглага полу.[19][20] У англамоўных краінах маюцца два розныя тэрміны (sodomy і buggery), якія могуць быць перакладзены як «садамія».[21].

  1. а б Geschlecht als Tabu. — Bilefeld: transcript Verlag, 2008. — S. 147
  2. Кон 2003, с. 10.
  3. Reinle 2007, с. 166-167.
  4. а б в г Содомия Архівавана 29 кастрычніка 2013. // Оксфордский толковый словарь по психологии / Под ред. А.Ребера
  5. а б в г Содомия Архівавана 5 ліпеня 2013. // Жмуров В. А. Большая энциклопедия по психиатрии, 2-е изд., 2012
  6. Содомия // Беловинский Л. В. Энциклопедический словарь российской жизни и истории: XVIII — начало XX в. — Москва, 2003
  7. Homosexuality and Religion: An Encyclopedia / Siker, Jeffrey S. editor. — Greenwood Publishing Group, 2007. — P. 10. — 258 p. — ISBN 0313330883, 9780313330889.
  8. а б Geschlechtergeschichte und Allgemeine Geschichte: Herausforderungen und Perspektiven. — Wallstein-Verlag, 1998. — S. 185. — 239 S.
  9. Nationalsozialistischer Terror gegen Homosexuelle: verdrängt und ungesühnt (ням.) / Burkhard Jellonnek, Rüdiger Lautmann (Hrsg.). — Paderborn: Ferdinand Schöningh Verlag, 2002. — S. 98. — 428 S. — ISBN 3-506-74204-3.
  10. Lenta.ru: Из жизни: 700 лет спустя
  11. История ордена тамплиеров — ТАМПЛИЕРЫ И СОДОМИЯ Архівавана 13 лістапада 2013.
  12. Садамія Архівавана 30 кастрычніка 2013. // Оксфардскі тлумачальны слоўнік агульнай медыцыны, 2002
  13. Содомский грех // Словарь иностранных слов, вошедших в состав русского языка / Чудинов А. Н., 1910
  14. Содомия Архівавана 30 кастрычніка 2013. // Каталымов Л. Л. Словарь по сексологии, 2007
  15. Содомский грех // Кожевников А. Ю. Большой сининимический словарь русского языка, — Санкт-Петербург, 2003
  16. С. Гренз, Д. Смит. Христианская этика: Карманный словарь. — Александрия: «Ездра», 2006. — С. 116.
  17. Die romanischen Sprachen und die Kirchen, Gunter Narr Verlag Tübingen, 1990. — S. 36.
  18. Sodomie // Duden Online (ням.)
  19. Karin Kabbert. Gleichstellung — Zu Befehl!, — Frankfurt/M: Campus-Verlag, 2007. — S. 109, 123.
  20. sodomy — 1. anal or oral copulation with a member of the same sex.; 2. enforced anal or oral copulation with a member of the opposite sex.; 3. bestiality (def. 4). // Random House Kernerman Webster’s College Dictionary — K Dictionaries Ltd, 2010
  21. buggery — anal intercourse between a man and another man, a woman, or an animal. Compare sodomy. // Collins English Dictionary — Complete and Unabridged. HarperCollins, 2003
  • Robert Purks Maccubbin (Ed.), Tis Nature’s Fault: Unauthorized Sexuality During the Enlightenment (Cambridge University Press, 1988)
  • Mark D. Jordan, The Invention of Sodomy in Christian Theology (Chicago: University of Chicago Press, 1998).
  • Richard B. Hays (2004), The Moral Vision of the New Testament (London: Continuum). pg. 381
  • John Boswell, Christianity, Social Tolerance, and Homosexuality (University of Chicago Press; 8th Edition. edition, 2005).
  • Louis Crompton, Homosexuality and Civilization (Belknap Press, 2003)