Рэфалуваш
Рэфалуваш Refaluwasch | |
---|---|
Сям'я рэфалуваш (пач. XX ст) | |
Агульная колькасць | 7700 |
Рэгіёны пражывання | Мікранезія |
Мова | рэфалуваш |
Рэлігія | політэізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | чуўк, панапеанцы, касрае |
Рэфалуваш, або каралінцы (саманазва Refaluwasch) — народ, карэнныя насельнікі ўсходніх Каралінскіх і Паўночных Марыянскіх астравоў. Жывуць таксама ў ЗША і на Гуаме. Колькасць на Паўночных Марыянскіх астравах — 4200 чал., у Федэратыўных Штатах Мікранезіі — 3500 чал.[1]
Продкі рэфалуваш з’явіліся ў Заходняй Мікранезіі каля 2 тысячагоддзяў таму. Іх паходжанне да канца не высветлена. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што яны трапілі ў Мікранезію з Азіі, іншыя — што з Меланезіі, дзе некаторы час складалі адзіную групу перасяленцаў разам з палінезійцамі.
У XIX ст. у сувязі з памяншэннем колькасці чамора на Паўночных Марыянскіх астравах пачалі перасяленне ў гэты рэгіён, дзе зараз складаюць значную частку мікранезійскага насельніцтва.
Традыцыйныя заняткі — лоў рыбы, вырошчвалі таксама тара, какосавую пальму, хлебнае дрэва, садавіну.
Сем’і матрылакальныя, малыя нуклеарныя і вялікія пашыраныя. Традыцыйна захоўвалася вызначальная роля жанчыны ў сям’і.
Родная мова рэфалуваш належыць да малайска-палінезійскай групы аўстранезійскіх моў. Пісьмовасць складзена ў XIX ст. місіянерамі на аснове лацінкі.
У мінулым спавядалі політэістычную рэлігію. Зараз большасць вернікаў хрысціяне, пераважна каталікі.